Альгерд Невяроўскі, Менск Дэлегаты Кангрэсу, прыхільнікі розных стратэгіяў барацьбы апазыцыі, даволі рэзка ацэньвалі тое, як пачаўся сёньняшні форум дэмакратычных сілаў.
Яшчэ перад пачаткам Кангрэсу дэмсілаў лідэры абедзьвюх груповак вызначылі свае пазыцыі. Вось пазыцыя лідэра Эўрапейскай Кааліцыі Міколы Статкевіча:
“Я чакаю каб Кангрэс вызначыўся, будзем змагацца, ці не. Тая стратэгія, якую я бачыў, што выносіцца, гэта не стратэгія змаганьня. Гэта нешта іншае. Гэта, такая бясьпечная стратэгія. Я спадзяюся, што мне дадуць гэта сказаць. Застаецца толькі ў канцы Кангрэсу, калі ўсе стомленыя, заўтра ўвечары праштампуюць гэтую стратэгію. Я адразу кажу – паспрабую гэтаму перашкодзіць”.
А вось, што сказаў перад пачаткам Кангрэсу першы сакратар ЦК Партыі камуністаў Сяргей Калякін:
"Мы прыйшлі на Кангрэс з тым, каб працаваць на Беларусь. Дамагацца аб''яднаньня ўсіх дэмакратычных сілаў. Каб больш эфэктыўна сталі працаваць пасьля Кангрэсу".
Карэспандэнт: "Ці не лічыце Вы, што гэты Кангрэс можа не столькі аб''яднаць, колькі раз''яднаць дэмакратычныя сілы?"
Калякін: "Калі гэтага нехта хоча, то будзе спрабаваць раз''яднаць. Але на мой погляд, усе, хто будзе выступаць за нейкае разьяднаньне, гэта агенты КДБ і агенты дыктатуры".
Пасьля заканчэньня працы першай паловы дня Кангрэсу, яго удзельнікі давалі такія камэнтары:
Адзін зь лідэраў Маладога фронту Барыс Гарэцкі:
“Абстаноўка вельмі напружаная. Большасьць дэлегатаў вызнае дэмакратычныя каштоўнасьці, але кожны чалавек мусіць несьці адказнасьць за тое, што ён робіць. Я спадзяюся, што людзі, якія працуюць на дэмакратыю, хочуць нешта зьмяніць у гэтай краіне, зробяць правільны выбар. І схіляцца да варыянту стратэгіі прапанаваным Мікалаем Статкевічам. Ён прапануе дзейнасьць, а не чаканьне”.
А вось, як камэнтуе пачатак працы Кангрэсу дэлегат ад ПКБ Дзьмітры Яненка:
"Ёсьць розныя кропкі гледжаньня на тое, як павінны далей працаваць аб''яднаныя дэмакратычныя сілы. Але мне хацелася каб канструктыву было болей".
Такую пазыцыю падзяляе і прадстаўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі Кірыл Ігнацік:
"Некаторыя людзі хацелі сарваць працу Кангрэсу, каб перавесьці яго ў рэчышча лёзунгавай дэмакратыі, а не дэмакратыі сапраўднай. Калі між сабой ня можам весьці сябе з павагай і захоўваць дэмакратычныя працэдуры, так што можна казаць пра пэрспэктыву прыходу апазыцыі да ўлады".
А вось меркаваньне пра пачатак працы Кангрэсу пісьменьніка Ўладзімера Арлова:
"Мы маем перад сабой выразную карціну расколу дэлегатаў на незначную, але большасьць левую, камуністычную. Якая відавочна не прымае нацыянальных каштоўнасьцяў. Але вынікі першага галасаваньня, калі 280 галасоў было пададзена супраць прапановы Статкевіча, і 256,якія падзеныя за сьведчаць, што большасьцьне пераважная. Кангрэс можа пайсьці не па тым сцэнары, распрацаваным спадаром Калякіным і яго паплечнікамі".