Аляксандар Лукашук, Прага На радыё мы называлі яго Ўладзя, Валодзечка. Ён быў самым маладым супрацоўнікам Беларускай службы Радыё Свабода, калі пачаў працаваць вэб-рэдактарам у 2004 годзе.
За тры дні да свайго 30-годдзя, у сонечны дзень 15 чэрвеня 2006-га Ўладзя і яго жонка Янада, верагодна, адзіная грамадзянка Альбаніі зь бездакорнай беларускай мовай, патрапілі ў аўтамабільную катастрофу ў цэнтры Прагі.
Жонка страціла нагу, Уладзя з таго часу знаходзіўся ў глыбокай коме.
Учора ўначы, пасьля амаль году барацьбы за яго жыцьцё, бацькоўскай штодзённай шматгадзіннай вахты ля яго, Уладзя памёр.
Ён быў бліскучы вэб-майстар, блогер, энтузіяст беларускага Інтэрнэту. Гэта Ўладзя дамогся, каб самы вядомы ў сьвеце пошукавік Google запрацаваў і па-беларуску.
Галоўны плён працы Ўладзі – сайт svaboda.org, які сёньня зьяўляецца самым папулярным сайтам на беларускай мове ў сьвеце, найлепшым з двух дзясяткаў сайтаў Радыё Свабода/Радыё Свабодная Эўропа паводле статыстыкі. Кульмінацыяй працы Ўладзімера як вэб-майстра стаў сакавік 2006 году, час прэзыдэнцкіх выбараў і масавых пратэстаў, час Плошчы – у той месяц сайт Свабоды наведала чвэрць мільёна чалавек, і гэты рэкорд застаецца непераўзыдзеным.
Яго нікі rydel23 і BR23 добра вядомыя ў Інтэрнэт супольнасьці ў Беларусі, а таксама сярод англамоўных карыстальнікаў, якія цікавяцца Беларусьсю. Уладзімер Каткоўскі летась атрымаў Гран-Пры 4-га конкурсу беларускіх кантэнт-праектаў, які праводзіў партал TUT.BY – першым месцам былі адзначаныя ягоны блог і сайт http://www.br23.net/be/2006/03/31/tut_by_contest_/
Уладзімер уведаў пра ўзнагароду, але не пасьпеў атрымаць яе.
Відаць, можна было б напісаць, што Ўладзя быў беларускім нацыяналістам, настолькі апантана ён займаўся ўлюбёнай справай, ня лічачы гадзіны, выходныя дні, вольны час, гэтак шчыра жыў усімі беларускімі справамі. Гэтаксама правільна назваць Уладзю сучасным эўрапейцам, які пасьля заканчэньня ліцэю пры БДУ два гады вывучаў фізыку ва ўнівэрсытэце, пасьля год вучыўся ў Амэрыцы, затым вывучаў праграмаваньне і журналістыку ў Амэрыканскім унівэрсітэце ў Благоеўградзе (Баўгарыя), дзе сустрэў сваю будучую жонку Янаду Рапо, якая цяпер па-беларуску гаворыць як на роднай альбанскай. Пасьля заканчэньня працаваў у Будапэшце, Франкфурце-на-Майне, Празе. З такімі, як Уладзя, зьвязаная будучыня свабоднай Беларусі ў Эўропе.
Апошні год Уладзя ляжаў у коме ў адным з шпіталёў Прагі, і заўсёды побач зь ім былі бацькі, Ірына і Леанід, мужныя і глыбока інтэлігентныя людзі, эталён паводзінаў у такой трагічнай сытуацыі. Ніхто ня ведаў, ці ўспрымае Ўладзімер навакольны сьвет. Але калі ўспрымаў, гэта быў беларускі сьвет. Празь яго навушнікі гучалі перадачы "Свабоды" ў запісе, бацькі раздрукоўвалі навіны з сайту svaboda.org і чыталі ўголас, ля ложка заўсёды былі кнігі Бібліятэкі "Свабоды", паэзія.
Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін прысьвяціў быў Уладзю такія радкі:
Каткоўскі – рупны web-мастак, Умее зрушана, нязмушана Сайт па-крывіцку ўбачыць так, Што сайт рашуча зьбеларушвае Ўсіх праз дапытны інтэрнэт, Каму баліць крывіцкі сьвет.
Сёньня баліць усім сябрам Уладзі.