Радыё Свабода Сёньня Палата прадстаўнікоў прыняла закон “Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правох і гарантыях для паасобных катэгорыяў грамадзянаў”. Якія катэгорыі грамадзянаў пазбаўляюцца льготаў?
ІЛЬГОТЫ, ЯКІЯ СТРАЦІЛІ ПААСОБНЫЯ КАТЭГОРЫІ ГРАМАДЗЯНАЎ
Вайскоўцы, супрацоўнікі органаў унутраных спраў, фінансавых расьсьледаваньняў, злучэньняў па надзвычайных сытуацыях і іх сямейнікаў: - бясплатнае прадстаўленьне лекаў - бясплатны праезд у адпачынак
Былыя вязьні фашысцкіх канцлягераў, іншых месцаў прымусовага утрыманьня : - бясплатныя лекі - бясплатны выраб і рамонт зубных пратэзаў - бясплатны праезд у гарадзкім і прыгарадным транспарце
Навучэнцы, вэтэраны працы*, грамадзяне пры выкананьні службовых абавязкаў: - 50-працэнтная зьніжка кошту праезду на пасажырскім транспарце
Вучні і студэнты : - 50-працэнтная зьніжка на праезд у гарадзкім і прыгарадным транспарце - 50-працэнтная зьніжка на праезд па краіне з 1 кастрычніка па 30 чэрвеня па суботах, нядзелях і сьвятах
Дзеці да трох гадоў: - бясплатныя лекі
Дзеці-інваліды: - 50-працэнтная зьніжка на праезд па краіне
Дзеці з тэрмінальнай стадыяй хранічнай ныркавай няздатнасьці: - штогадовая грашовая кампэнсацыя выдаткаў на транспарт
Людзі, што перанесьлі прамянёвую хваробу і сталі інвалідамі 1-2 групаў у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС: - бясплатныя лекі, выдаваныя на рэцэпты - бясплатны праезд ад месца жыхарства да месца лячэньня - 50-працэнтная зьніжка на аплату за паслугі жыльлёва-камунальнай гаспадаркі - беспрацэнтная пазыка на будаўніцтва жытла з пагашэньнем 50 працэнтаў за кошт бюджэту.
Абмежаваная колькасьць катэгорыяў асобаў, якім прадстаўляюцца льготы па аплаце жыльлёва-камунальных паслугаў, мэдычных і паслугаў сувязі.
Большасьці існуючых сёньня льготаў пазбаўляюцца чальцы сем’яў ільготніка, асабліва па аплаце жыльлёва-камунальных паслугаў і паслугаў сувязі. ______________________ * У Беларусі вэтэранамі працы з’яўляюцца асобы , якія маюць працоўны стаж прынамсі 30 гадоў для мужчын і прынамсі 25 гадоў для жанчын, якія дасягнулі ўзросту, які дае права на пэнсію на агульных падставах. Сёньня ў Беларусі 2.5 мільёна пэнсіянэраў, зь іх 2.15 мільёна маюць статус вэтэранаў працы.