Радыё Свабода 17 траўня Партыярх Маскоўскі і Ўсяе Русі Алексій ІІ і першагерарх Рускай праваслаўнай царквы ў замежжы Лаўр падпішуць “Акт аб кананічных зносінах і аднаўленьні адзінства ў Памеснай Рускай праваслаўнай царкве”. Паводле гэтага дакумэнту, замежная царква аб’ядноўваецца з РПЦ. Разам з тым царква ў замежжы будзе захоўваць пэўную аўтаномію ў прызначэньні сьвятароў і ў распараджэньні маёмасьцю. Аднак Маскоўская патрыярхія атрымае права ўхваляць прызначэньне япіскапаў царквы за мяжой. Сьвятары праваслаўнай царквы ў замежжы будуць памінаць патрыярха Маскоўскага і Усея Русі ў малітвах.
Руская праваслаўная царква ў замежжы ўтварылася ў выніку грамадзянскай вайны ў Расеі. У 1919 годзе ў Стаўрапалі , дзе стаяла Белая Армія, было утворанае Часовае вышэйшае царкоўнае ўпраўленьне. Пасьля перамогі Чырвонай Арміі новая царква пераехала спачатку ў Турцыю, потым у Сэрбію, дзе ў 1921 годзе была афіцыйна абвешчана аб стварэньні Рускай праваслаўнай царквы замежжа.
У 1927 годзе гэтая царква перарвала ўсе кананічныя сувязі з памеснай царквой з цэнтрам у Маскве, заявіўшы, што апошняя знаходзіцца пад кантролем бязбожных бальшавікоў.
Магчымасьць узьяднаньня зьявілася пасьля падзеньня камуністычнай улады ў 1991 годзе. У 2000 годзе сабор Рускай праваслаўнай царквы прылічыў да ліку сьвятых апошняга расейскага цара Мікалая ІІ і сотні іншых асобаў, якія сталі ахвярамі камуністычнага тэрору.
У верасьні 2003 году прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін сустрэўся ў Нью-Ёрку зь першагерархам Рускай праваслаўнай царквы замежжа, мітрапалітам Лаўрам, і запрасіў яго наведаць Расею. Тады ж, у 2003 годзе, дзьве царквы ўтварылі камісію з мэтай распрацаваць пагадненьне аб аб’яднаньні.