Радыё Свабода У Саўт-Рывэры (штат Нью-Джэрзі, ЗША) 14 траўня на 71-м годзе жыцьця пасьля зацяжной хваробы памёр Аляксандар (Алекс) Сільвановіч, шматгадовы працаўнік на беларускай грамадзкай, рэлігійнай, культурнай і палітычнай ніве.
Прыехаўшы з бацькамі ў Амэрыку на пачатку 1950-х гадоў, Алекс Сільвановіч здабыў вышэйшую асьвету, працаваў у Тэхналягічнай групе ў штаце Нью-Джэрзі на адказных пасадах.
Быў шмат гадоў сябрам Прэзыдыюму Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, належаў да Рады і Кансысторыі Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, да Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. Браў актыўны ўдзел у арганізаваньні і завозе ў Беларусь гуманітарнай дапамогі ахвярам чарнобыльскай катастрофы. Быў сустаршынём Кааліцыі ў абарону дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі. Лабіраваў у Вашынгтоне справу дапамогі Беларусі ў змаганьні за незалежнасьць і дэмакратыю. Быў сябрам рэдкалегіі ангельска-беларускага слоўніка, які летась выйшаў друкам у Менску.
Алекс Сільвановіч будзе пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Рывэры (Нью-Джэрзі).