Юрась Бушлякоў, Прага У суботу ў Армэніі пройдуць парлямэнцкія выбары. Іх вынікі, як мяркуецца, прадвызначаць ход прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі 2008 году. Беручы пад увагу разьяднанасьць армянскай апазыцыі і адкрытую падтрымку Расеяй цяперашніх эрэванскіх уладаў, бальшыня назіральнікаў не чакае ад суботняга галасаваньня ніякіх пераменаў.
Выбары ў Армэніі праводзяцца паводле прапарцыйна-мажарытарнай сыстэмы. 90 з 131 месца ў парлямэнце будуць разьмеркаваныя па выніках галасаваньня за партыі, астатнія – па выніках галасаваньня за канкрэтных кандыдатаў.
Шмат хто як у самой Армэніі, так і за яе межамі асьцерагаецца, што сёлетнія выбары будуць усяго толькі копіяй ранейшых, азмрочаных маштабнымі парушэньнямі.
АБСЭ заклікала армянскія ўлады правесьці сумленныя выбары
Напярэдадні галасаваньня кіраўнік каўкаскага дэпартамэнту Цэнтру АБСЭ для прадухіленьня канфліктаў Хары Камарайнэн заклікаў армянскія ўлады правесьці першыя за гады незалежнасьці Армэніі сумленныя выбары.
“Нам трэба прыняць факт, – сказаў Камарайнэн, – што вялікія зьмены не адбываюцца хутка, і што кожная краіна мае свае традыцыі. Аднак мы хочам бачыць яўнае паляпшэньне, і цяпер армянскія ўлады маюць ясна прадэманстраваць міжнароднай супольнасьці, што яны здатныя правесьці дэмакратычныя, свабодныя і сумленныя выбары”.
Назіральнікі называюць суботнія парлямэнцкія выбары ў Армэніі генэральнай рэпэтыцыяй перад плянаванымі на наступны год прэзыдэнцкімі выбарамі ў гэтай краіне.
Найбольшыя шансы – у партыі прэм’ера Сержа Саркісяна
Згодна з канстытуцыяй, прэзыдэнт Робэрт Качар’ян ня можа прэтэндаваць на трэці запар прэзыдэнцкі тэрмін. Паводле назіральнікаў, Качар’ян і армянская кіроўчая эліта спрабуюць пры дапамозе цяперашніх парлямэнцкіх выбараў зрабіць прэм’ер-міністра Сержа Саркісяна асноўным прэтэндэнтам на перамогу на выбарах прэзыдэнта. Саркісян – блізкі сябра і пасьлядоўны палітычны саюзьнік Робэрта Качар’яна.
Сытуацыю ў інтэрвію нашаму радыё пракамэнтаваў палітычны аналітык, галоўны рэдактар газэты “Аравот” Арам Абраман:
“Я лічу суботняе галасаваньне добрай падрыхтоўкаю да прэзыдэнцкіх выбараў 2008 году. Партыя ўлады – Рэспубліканская партыя – пераможа зь вялікай перавагаю. Вядома, з дапамогаю фальсыфікацыяў, подкупу выбарнікаў. І пасьля кіраўнік гэтай партыі, цяперашні прэм’ер Серж Саркісян будзе мець магчымасьць балятавацца ў прэзыдэнты. І на тых выбарах ён таксама пераможа – зь вялікай перавагаю”.
Апазыцыя заяўляе пра магчымыя пратэсты ў выпадку фальсыфікацыі
Згодна з апытаньнямі, найбольшую канкурэнцыю Рэспубліканскай партыі (Hanrapetutiun) прэм’ера Саркісяна складзе яшчэ адна праўрадавая партыя – “Квітнеючая Армэнія” (Bargavach Hayastan), заснаваная летась фінансавым магнатам Гагікам Царукянам з блаславеньня прэзыдэнта Качар’яна.
Крытыкі называюць стварэньне партыі Царукяна хітрым ходам уладаў, задуманым, каб адабраць галасы ў апазыцыі. З апазыцыйных партыяў найбольшую падтрымку выбарнікаў мае партыя “Краіна закону” (Orinats Yerkir) на чале з былым сьпікерам парлямэнту Артурам Багдасар’янам.
Напярэдадні выбараў апазыцыйныя лідэры наракалі на няроўны доступ палітычных сілаў да сродкаў масавай інфармацыі і вінавацілі ўлады ў ачарненьні і застрашваньні апанэнтаў. Апазыцыянэры заявілі, што ў тым разе, калі суботнія выбары будуць сфальсыфікаваныя, яны гатовыя вывесьці з пратэстамі на вуліцы Эрэвану сваіх прыхільнікаў.
На фота: лідэр партыі “Квітнеючая Армэнія” Гагік Царукян у часе перадвыбарчай кампаніі