Вольга Караткевіч, Прага У Горадні створана ініцыятыўная група інтэлігенцыі, якая зьбіраецца арганізаваць кампанію для правядзеньня ў абласным цэнтры рэфэрэндуму з мэтаю захаваць ад разбурэньня гістарычную гарадзкую забудову. Госьць “Свабоды” – адзін з ініцыятараў рэфэрэндуму, доктар гістарычных навук, прафэсар з Горадні Алесь Краўцэвіч.
Карэспандэнтка: “Алесь, калі ласка, нагадайце слухачом, што канкрэтна адбываецца ў Горадні. За якія будынкі і чаму трэба змагацца?”
Краўцэвіч: “Сытуацыя вельмі складаная ў нашым горадзе, таму што практычна зьнішчаецца асяродзьдзе ўнікальнага ў нашай краіне гораду, самага эўрапейскага гораду Беларусі. Акрамя таго, што зьнішчаюцца асобныя будынкі (напрыклад, на вуліцы Сацыялістычнай у самым цэнтры гораду будынак у стылі мадэрн, адзін з флігеляў часоў Тызэнгаўза на Віленскай вуліцы), так яшчэ зьбіраюцца, нягледзячы на пратэсты грамадзкасьці, праводзіць рэканструкцыю цэнтральнай плошчы, старога мосту. І ўсё гэта насуперак нават генэральнаму пляну разьвіцьця гораду, зацьверджанаму Лукашэнкам.
Замест таго, каб выдаліць транспарт з цэнтру гораду, яго, наадварот, шматкроць павялічаць там, у беспасярэдняй блізкасьці ад унікальных помнікаў – каралеўскіх замкаў (старога і новага).
Таксама плянуецца знос 28 будынкаў-асабнякоў пабудовы 1920 – 1930 гадоў. Шмат трэба працы, каб іх аднавіць, таму хочуць іх проста зьнесьці, каб там збудаваць дамы для багатых. Паводле інфармацыі, якая паступіла ад людзей з улады: “Ребяты из России этим заинтересованы”.
“Мы можам гэты горад страціць”
Карэспандэнтка: “Якой будзе фармулёўка пытаньняў, зь якімі ініцыятары гарадзенскага рэфэрэндуму зьбіраюцца выходзіць да людзей?”
Краўцэвіч: “Мы шукаем любыя спосабы, каб затрымаць разбурэньне гораду. Мы можам гэты горад страціць.
Мясцовы рэфэрэндум, правядзеньне якога агаворваецца адпаведным законам, мы разглядаем як спосаб інфармаваньня людзей пра тое, што робіцца з горадам. Бо для абываталя, асабліва малаадукаванага, тое, што вымасьцілі бэтоннай пліткай, пашырылі вуліцы, гэта “красіва”.
Інтэлігенцыя, якая нешматлікая ў любой краіне, папросту ня можа дастукацца да людзей. Мы слаба верым у тое, што рэфэрэндум будзе праведзены, бо ведаем, што цяперашняй уладзе законы ня пісаныя, нават тыя законы, якія самой гэтай уладай пісаныя.
Пытаньне, вядома, павінна быць сфармулявана вельмі дакладна – пра гэта яшчэ будзе гаворка. Мы тут групай яшчэ будзем думаць над гэтым. Мае ісьці гаворка і пра разбурэньне гістарычнага ляндшафту канкрэтных будынкаў, і пра рэканструкцыю цэнтру, у першую чаргу пашырэньне старога мосту”.
"Мы спадзяемся, што ў часе рэфэрэндуму мы будзем мець магчымасьць праводзіць сваю кампанію"
Карэспандэнтка: “Алесь, вы хочаце правесьці рэфэрэндум. Але ці варта, на вашую думку, у пытаньнях захаваньня гістарычнай забудовы зьвяртацца да чалавека паспалітага?
Уявім, што па дзяржаўным тэлебачаньні пакажуць сюжэт, дзе канкрэтны прадстаўнік улады дакладна патлумачыць, што будзе “красіва”, як вы гаворыце, што будзе чысьценька, што будзе вельмі зручна, і людзі, калі дазволяць ваш рэфэрэндум, прыйдуць і падтрымаюць бок улады. І тады ва ўлады ці ў тых, хто робіць гэтую рэканструкцыю, будзе рэальны аргумэнт, каб сказаць: “Вось, жыхары Горадні хочуць, каб было так, як прапануем мы”. Ці няма тут такой рызыкі?”
Краўцэвіч: “Рызыка ёсьць, але мы спадзяемся, што ў часе рэфэрэндуму мы будзем мець магчымасьць праводзіць сваю кампанію – друкаваць у вялікай колькасьці ўлёткі, публікаваць аднаразовыя бюлетэні, часопісы. І калі гэтая магчымасьць нам будзе дадзеная (а ўсё гэта прадугледжана законам аб рэфэрэндуме), то паглядзім, хто каго”.
Карэспандэнтка: “Сёньня мы правялі апытаньне ў Віцебску і пыталіся ў жыхароў гэтага гораду пра стаўленьне да разбурэньня помнікаў і пра іхныя прапановы, што павінна рабіць грамадзкасьць”.
Слухаць:
Карэспандэнтка: “Адзін з удзельнікаў апытаньня сказаў, што, каб уратаваць помнікі, малітвы трэба праводзіць. Здаецца, у Горадні ўжо прайшла такая малітва”.
Краўцэвіч: “Малітваў ніколі не бывае дастаткова. А з апытаньня ў Віцебску, мне здаецца, вынікае, што журналіст, які праводзіў яго, пісьменна паставіў пытаньне.
Можна паставіць пытаньне інакш, нават процілегла, сказаць пра струхлелыя будынкі, якія замінаюць руху, у якіх людзі жывуць у жудасных умовах, і тады невядома, як людзі зрэагуюць.
Тут павінна быць вельмі апрацаваная кампанія – каб адкрыць людзям каштоўнасьць гэтых помнікаў”.
“Абавязкова трэба зьвяртацца ў міжнародныя арганізацыі”
Карэспандэнтка: “Ці ёсьць сэнс, каб уратаваць помнікі, зьвяртацца ў міжнародныя арганізацыі, ці могуць яны паўплываць?”
Краўцэвіч: “Несумненна. Я ведаю, што Аляксандар Мілінкевіч накіраваў заяву ў ЮНЭСКО. Падчас сустрэчы зь Мілінкевічам у Горадні, дзе мы гаварылі якраз аб праблемах захаваньня гораду, я прапанаваў яму арганізаваць прыезд у Горадню эўрапейскіх паслоў і забясьпечыць інфармацыйную падтрымку гэтага прыезду.
Таму што баяцца ў нас міжнароднага розгаласу. Цяпер баяцца, бо пасьля скандалу з Расеяй трошачкі хочацца ўладам і з Захадам, і з Эўропай наладзіць кантакты. Я лічу, што гэта вельмі важны аспэкт.
Палякаў трэба залучаць, таму што некаторыя дамы, якія зьбіраюцца бурыць, збудаваныя ў міжваенны пэрыяд, у часе II Рэчы Паспалітай. Я лічу, што абавязкова трэба зьвяртацца ў міжнародныя арганізацыі”.
“У часы Савецкага Саюзу беларусы не маглі мець дзьвюх рэчаў: уласнага кінэматографу і ўласнай рэстаўрацыі архітэктуры”
Карэспандэнтка: “Вы шмат працавалі ў Польшчы, выкладалі. Ці прыпомніце падобныя сытуацыі ў Польшчы, каб там грамадзкасьць адстойвала гістарычныя будынкі?”
Краўцэвіч: “Такія сытуацыі былі. Але адносіны да помнікаў у Польшчы не ідуць ні ў якае параўнаньне з тым, што мы маем у Беларусі.
Вось вельмі коратка пра два гарады, якія побач знаходзяцца: Беласток і Горадню. Паміж імі 70 кілямэтраў. Гістарычная спадчына непараўнальная. Горадня – гаспадарскі, каралеўскі горад, Беласток – мястэчка. Але Беласток выглядае ў сэнсе захаваньня спадчыны намнога лепш за Горадню.
Напрыклад, чыгуначны вакзал царскі, расейскі – пры ўсіх складаных адносінах да Расеі – у Беластоку аднавілі, упрыгожылі. У Горадні вакзал зьнесьлі ў 1984 годзе. Каралеўскія паркі ў нас зьнішчылі. Мы маглі мець свае Лазенкі, і не адны: Станіславава, Панямунь. Тое, што Станіслаў Аўгуст Панятоўскі заклаў. А ў Беластоку парк Браніцкіх, гетманаў малавядомага ў Эўропе магнацкага роду, дагледжаны, пашыраны. Ніякага параўнаньня.
У Польшчы прафэсійная рэстаўрацыя вельмі разьвітая. Палякаў запрашаюць рэстаўраваць ува ўсе краіны Эўропы і за акіян. У нас рэстаўрацыя не існуе. У часы Савецкага Саюзу беларусы не маглі мець дзьвюх рэчаў: уласнага кінэматографу і ўласнай рэстаўрацыі архітэктуры, таму што гэта візуальнае ўзьдзеяньне на людзей.
Карэспандэнтка: “Мы гаворым пра ініцыятыву абароны помнікаў у Горадні. Вы ведаеце, што і ў Менску пад пагрозаю перабудовы і прыстасаваньня пад гатэльны комплекс былы кляштар бэрнардынаў. Ці будзе каардынацыя дзеяньняў, ці сумесныя намаганьні?”
Краўцэвіч: “Гэта было б вельмі добра. Горадні вельмі дапамагае менская арганізацыя “Этна”, якая беспасярэдне найбольш актыўна ўдзельнічала ў затрыманьні раскопак экскаватарам у мінулым годзе.
Але вось каб аб’яднацца, скаардынавацца, то, напэўна, трэба спэцыяльная арганізацыя, якая будзе займацца менавіта аховай нашых гістарычных гарадоў. Гэта датычыць ня толькі Горадні і Менску, датычыць усіх гістарычных паселішчаў Беларусі”.
“Балцка-славянскі сымбіёз з дамінаваньнем славянскага элемэнту”
Карэспандэнтка: “Самай значнай вашай кнігаю называюць манаграфію “Стварэньне Вялікага Княства Літоўскага”. Гэта тэма вашай доктарскай дысэртацыі. Працу называюць нечаканай для навукоўцаў. Алесь, у чым яе нечаканасьць?”
Краўцэвіч: “Рэч у тым, што ўзамен савецкай традыцыйнай канцэпцыі, згодна зь якой адбылася заваёва летувісамі Беларусі, я зрабіў выснову, што меў месца фактычна саюз паміж беларусамі і балцкімі насельнікамі той краіны, у якім дамінантную ролю адыграла беларуская эліта, паколькі на той час, на сярэдзіну XIII стагодзьдзя, калі гэты саюз адбываўся, з боку летувіскага выступалі ваяўнічыя, баявыя князі, з боку беларускага былі грошы, цывілізацыя, традыцыі дзяржаўнага жыцьця. Адным словам, мая канцэпцыя – гэта балцка-славянскі сымбіёз з дамінаваньнем славянскага элемэнту”.
Пачала рэалізоўвацца самая важная ў маім жыцьці сэрыя – “Жыцьцярыс вялікіх князёў літоўскіх”
Карэспандэнтка: “Вы сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў за “дзіцячыя кніжкі”, як самі іх называеце. Што гэта за кніжкі?”
Краўцэвіч: “Так атрымалася, што на пачатку 1990-х гадоў я вырашыў, што, акрамя сухіх навуковых працаў, якія вядомыя вузкаму колу гісторыкаў, трэба пісаць і іншае і пашыраць веду далей. Зь лёгкай рукі Міхася Чарняўскага, які мяне натхніў на гэтую справу, я пачаў пісаць кніжачкі для дзяцей.
Першай была “Майстар наш продак” – пра захапляльную археалёгію сярэднявечных гарадоў і замкаў Беларусі, потым была кніжачка “Гарадзенскі замак” для малодшых школьнікаў з ілюстрацыямі Сяргея Харэўскага і з рэканструкцыямі архітэктурнымі Гарадзенскага замку на розныя эпохі, затым кніжачка “Вялікі князь Вітаўт”, пасьля “Тэўтонскі ордэн (ад Ерусаліму да Грунвальду)” – гэта ўсё паралельна з навуковымі працамі.
А цяпер пачала рэалізоўвацца сэрыя, мне здаецца, самая важная ў маім жыцьці – “Жыцьцярыс вялікіх князёў літоўскіх”. Выйшла першая кніга пра Міндаўга. У друку знаходзіцца кніжка пра Войшалка. Скончыў пісаць пра Гедыміна. І так да канца жыцьця – пра ўсіх вялікіх князёў літоўскіх: паказаць гісторыю краіны празь біяграфіі канкрэтных людзей”.
Карэспандэнтка: “Алесь, на заканчэньне размовы наша традыцыйнае пытаньне. У што вы верыце?”
Краўцэвіч: “Я веру ў Бога. Веру ў плён працы. Веру ў тое, што тымі людзьмі, якія нешта ствараюць, апякуецца Бог. Я веру ў Беларусь, хаця з кожным годам гэтую веру ўсё цяжэй і цяжэй падтрымліваць”.
Аляксандар Мілінкевіч патрабуе спыніць разбурэньні ў Горадні

Алесь Краўцэвіч нарадзіўся ў 1958 г. у Мастоўскім раёне. Археоляг, гісторык, дасьледуе беларускае Сярэднявечча, палітычную гісторыю Вялікага Княства Літоўскага. Доктар гістарычных навук, прафэсар.
Аўтар шэрагу кніг, у якіх апавядае пра матэрыяльную культуру гарадоў, мястэчкаў і замкаў Панямоньня ХIV – XVIII стагодзьдзяў. У яго ёсьць асобныя кніжкі пра Мір і Мірскі замак, пра Гарадзенскі замак, пра Тэўтонскі ордэн. Адна з апошніх кніг прысьвечаная вялікаму князю Міндоўгу.
Самай значнай працай Алеся Краўцэвіча зьяўляецца кніга “Стварэньне Вялікага Княства Літоўскага”, якая стала ў пэўным сэнсе нечаканай для польскіх, літоўскіх, а таксама і некаторых беларускіх гісторыкаў, якія прытрымліваюцца старой савецкай канцэпцыі. Аўтар дэманструе самастойны беларускі падыход, погляд на стварэньне гэтай вялікай дзяржавы.
Алесь Краўцэвіч – адзін з заснавальнікаў гарадзенскага Клюбу гісторыкаў і адзін з удзельнікаў групы інтэлігенцыі, што зьбіраецца зарэгістраваць ініцыятыўную групу для падрыхтоўкі гарадзкога рэфэрэндуму па праблемах рэканструкцыі Горадні.