Радыё Свабода У Магілёве адбылася акцыя пратэсу студэнтаў супраць адмены льготаў. У ёй узялі ўдзел блізу 100 чалавек. За ходам моладзевай акцыі, акрамя міліцыянтаў, назіралі выкладчыкі магілёўскіх ВНУ.
Акцыя пратэсту доўжылася блізу двух гадзінаў. За гэты час нікога зь непасрэдных удзельнікаў не затрымалі. Моладзь правяла пікет ды арганізавала збор подпісаў за захаваньня ільготаў студэнтам. Студэнты працягнуць зьбіраць подпісы непасрэдна ў ВНУ, а потым перададуць іх ва Ўправу адукацыі Магілёўскага гарвыканкаму.
Адзін зь лідэраў магілёўскай суполкі “Моладзі БНФ” Аляксандар Анісімаў паведаміў “Свабодзе”, што на групу моладзі, якая ішла на акцыю, напалі невядомыя ў цывільным і моцна пабілі людзей.
Адзін зь лідэраў магілёўскай суполкі “Моладзі БНФ” Аляксандар Анісімаў паведаміў “Свабодзе”, што на групу моладзі, якая ішла на акцыю, напалі невядомыя ў цывільным і моцна пабілі людзей.