Алег Грузьдзіловіч, Менск 8 гадоў таму невядомыя скралі былога міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранку. Традыцыйна 7 траўня праваабаронцы адведваюць маці зьніклага Ульляну Захаранку. Яна жыве ў пасёлку Васілевічы Рэчыцкага раёну Гомельскай вобласьці.
“Ульяна Рыгораўна пачуваецца не найлепшым чынам, але і гэтым разам сабралася і сустрэла нас вельмі добра. Мы згадалі Юр''я, распавялі ёй пра апошнія палітычныя падзеі. Яна па-ранейшаму чакае сына і верыць у лепшае”, – распавёў “Свабодзе” праваабаронца Алег Воўчак.
Воўчак ачольвае грамадзкую камісію для расьсьледаваньня зьнікненьня Юр''я Захаранкі.
Былы міністар унутраных справаў Юры Захаранка ужо 8 гадоў лічыцца скрадзеным невядомымі. Справа расьсьледуецца пракуратурай Менску, але пакуль што безвынікова.
Апазыцыйныя палітыкі ў Беларусі і шмат хто ў сьвеце мяркуюць, што да выкраданьня Юр''я Захаранкі мае дачыненьне найвышэйшае кіраўніцтва Беларусі.
Падрабязнасьці пазьней у нашым эфіры.
Гл. таксама
8 гадоў таму зьнік генэрал Юры Захаранка Юры Захаранка: Чаму мы разышліся з прэзыдэнтам (архіўны запіс)