5,2% насельніцтва Беларусі – інваліды

Алесь Дашчынскі, Менск У Беларусі болей за 500 тысяч інвалідаў. Сярод іх амаль 30 тысячаў дзецей-інвалідаў ва ўзросьце да 18 гадоў.
За 2002-2006 гады колькасьць інвалідаў павялічылася на 32 тысячы чалавек.

2,6 мільёнаў грамадзян Беларусі мэдыкі адносяць да групы фізычна саслабелых асобаў.

Толькі 20% грамадзкіх аб''ектаў прыстасаваныя для інвалідаў.

Улады Белраусі абяцаюць, што да 2011 году палова аб''ектаў грамадзкай інфраструктуры будуць адпавядаць патрабаваньням безбар''ернага асяродзьдзя.