Ігар Карней, Менск Праваабарончая арганізацыя “Freedom House” надрукавала штогадовую справаздачу пра свабоду прэсы. У 2006 годзе Беларусь аднесьлі да несвабодных краінаў — яна займае 186-е месца са 195 краінаў. Побач зь ёй Паўночная Карэя, Туркмэністан, Лібія, Куба. Паводле “Freedom House”, у згаданых краінах свабодныя мэдыі альбо ўвогуле не існуюць, альбо іх так мала, што яны ня могуць данесьці да грамадзтва альтэрнатыўную інфармацыю.
Намесьнік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў юрыст Андрэй Бастунец лічыць, што сытуацыя зь незалежнымі мэдыямі можа яшчэ пагоршаць.
Гэта адбудзецца ў выніку прыняцьця закону аб інфармацыі, інфарматызацыі й абароне інфармацыі. Такі законапраект мусяць днямі разгледзець дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
“Самая распаўсюджаная заўвага на тое, што адразу кідаецца ў вочы. Зірнеце на законапраект: зялёным колерам у сьпісе адлюстраваныя спасылкі на іншыя нарматыўныя акты. З 58 артыкулаў законапраекту 109 спасылак на іншыя акты.
Гэта недапушчальна нават з гледзішча прававога пытаньня. Законатворча гэта стварае ўмовы, каб потым усё рэгуляваць іншымі, больш “зручнымі” нарматыўнымі актамі, што мае на ўвазе падключэньне да працэсу іншых заканадаўчых актаў — міністэрстваў, выканкамаў і г.д.”, — кажа юрыст Бастунец.
Як адзначаецца ў справаздачы “Freedom House”, беларускія ўлады ўсё больш настойліва спрабуюць кантраляваць інтэрнэт.
Паколькі дзяржаўная кампанія “Белтэлекам” ёсьць манапалістам на рынку электронных мэдыяў, улады часта блякуюць сайты падчас масавых акцыяў апазыцыі.
Як кажа доктар юрыдычных навук, прафэсар Міхаіл Пастухоў, інтэрнэт-межы неўзабаве могуць істотна звузіцца:
“Ёсьць такі празаічны кірунак: інфармацыйная бясьпека грамадзянаў, юрыдычных асобаў і дзяржавы. Пра грамадзянаў тут у апошнюю чаргу думаецца. Пра юрыдычных асобаў — тое самае. А вось дзяржава мае самы непасрэдны інтарэс да гэтай сфэры.
Як вынік, пералічаная сыстэма органаў, якія будуць займацца дзяржаўным кіраваньнем у галіне інфарматызацыі й абароны інфармацыі. У прыватнасьці, зьявіўся орган, пра які раней мы ня чулі, — дзяржаўны цэнтар бясьпекі інфармацыі пры прэзыдэнту Беларусі.
Дагэтуль было падразьдзяленьне пры Савеце бясьпекі, а цяпер гэта самастойная структура, у якой досыць шырокія паўнамоцтвы. І галоўная зь іх — абарона інфармацыі, якая зьвязаная зь нейкімі сакрэтамі ці службовай таямніцай”.
А вось першы намесьнік дырэктара Інфармацыйна-аналітычнага цэнтру пры адміністрацыі прэзыдэнта Ўсевалад Янчэўскі лічыць і высновы “Freedom House”, і перасьцярогі незалежных аналітыкаў наконт магчымай “прыватызацыі” дзяржавай інтэрнэту неабгрунтаванымі.
Паводле Янчэўскага, інтэрнэт-прастору нельга кантраляваць, паколькі працэс разьвіваецца незалежна ад чыёйсьці прыхамаці:
“Ведаеце, я перакананы: сытуацыю ў Беларусі крыху ўтрыруюць. Таму што працэс з тым жа інтэрнэтам разьвіваецца лявінападобна й незалежна ад чыноўнікаў. Вельмі добра, што цяпер у параўнаньні з часам СССР ёсьць такая крыніца, як інтэрнэт.
Прычым, думаю, празь некалькі гадоў, калі дачка мае падрасьце да школы, сеціва будзе ўкараняцца ў нашае жыцьцё, жыцьцё новага пакаленьня проста гіганцкімі тэмпамі. Сотні тысяч людзей будуць атрымліваць інфармацыю нават не з тэлеканалаў (і ўжо тым больш не з газэтаў), а найперш з інтэрнэту”.
Гл.таксама: “Freedom House”: Беларусь – у аўтсайдэрах паводле свабоды прэсы