Севярын Квяткоўскі, Менск АБЛОГа 27 красавіка.
На форумах парталу Tut.by абмяркоўваюць падзеі ў Эстоніі – начныя пагромы пасьля пачатку акцыі супраць перазахаваньня парэшткаў савецкіх жаўнераў на вайсковых могілках.
Камэнтары: “Эстонцы хочуць правесьці працэдуру апазнаньня, і годна перазахаваць парэшткі ў агульнапрынятым месцы. Калі будуюць дамы на месцы захаваньня рэпрэсаваных – гэта лепш?”;
“Прачытайце пра зьверствы НКВД – чым не гестапа?”;
“Не лезьце да эстонцаў. Для іх расейскі салдат – не вызваліцель, а захопнік. Для нас, дарэчы, таксама. Трэба вучыць гісторыю”;
“Тое, што перазахавалі – правільна! Тое, што перанесьлі помнік – асабістыя справы Эстоніі”;
“Бацька змаўчаў – значыць правільна”.
Блогер head_of_babulka дзеліцца ў сваім у інтэрнэт-дзёньніку уражаньнямі ад прамінулага “Чарнобыльскага шляху”. Гаворыць пра расчараваньне ў лідэрах апазыцыі, і дадае: “Застаюцца толькі маладыя ініцыятыўныя людзі, якія, няхай сабе часам робяць ня правільна, але яны хоць неяк разбаўляюць багну беларускай апазыцыі”.
Камэнтары: “Апазыцыя патрэбная. Няхай я ў ёй ня буду, але як частка грамадзтва яна мусіць мець месца”;
“Я слаба ўяўляю, як можна зьмяніць сытуацыю ў дадзены момант у існых рэаліях”;
“Адзінае выйсьце – зьехаць адсюль. Але мяне вельмі трымаюць сваякі і сябры”;
“А мне цікавей застацца тут. Пакуль цікавей. Спадзяюся – назаўсёды”.
Карыстальнік сайту блогаў “Жывы Журнал” Psicopatico дае парады тым, хто пачаў размаўляць па-беларуску. А дакладней – варыянты адказаў на пытаньне “чаму вы пачалі гаварыць па-беларуску?”
Варыянты: “А якая вам розьніца?” (Выкарыстоўваецца ў скрайніх выпадках),
“Таму што мне падабаецца” (гэта абрубальны варыянт, калі чалавек вам ня вельмі падабаецца),
“Таму што я беларус/беларуска” (гэта нэўтральны варыянт, каб чалавек, не забыўся адказ праз 20 хв.)”
Камэнтары: “Не заўсёды ёсьць жаданьне ў палеміку ўступаць, таму амаль заўсёды адказваю "я беларус" - разумны зразумее, дурань задумаецца”;
“Я чамусьці даволі рэдка цяпер сутыкаюся з такімі пытаньнямі, значна радзей, чым у дзевяностыя гады. Цяпер стаўленьне ў цэлым куды-больш паліткарэктнае: часьцей за ўсё на гэта проста не зьвяртаюць спэцыяльнай увагі. Калі ўсё-такі задаюць, то я звычайна адказваю так: "Проста так, чаму б не?". Альбо так: "Ну а што ж дзіўнага? Кожны мае права размаўляць па-беларуску".
Выканаўца Кроў у сваім інтэрнэт-дзёньніку паведамляе, што ягоны гурт “Чырвоным па беламу” завяршае працу над альбомам “Крывавы сакавік”: “Альбом ужо гатовы й на днях аддамо яго да мастэрынгу. У альбоме бяруць удзел польскія, расейскія й украінскія выканаўцы, між іншым “Тартак”. Пакуль у блогу зьмешчаны сьпіс песень, а таксама спасылка , дзе можна спампаваць дэма-вэрсіі чатырох песень з альбому. Песьня “Непераможныя”:
Дасылайце свае ідэі для “Начной аблогі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце СМС паведамленьні на нумар 391-22-24.