Ігар Карней, Менск Радыё Свабода ўжо паведамляла пра Ўладзімера Шульжыцкага — грамадзкага актывіста са Смаргоні, якога прыцягнулі да суду за тое, што ён распаўсюджваў самаробныя ўлёткі з указаньнем хваляў Радыё Свабода. Судовую справу пры гэтым завялі паводле звыклага для апазыцыянэраў абвінавачаньня ў лаянцы. Учора, наўпрост з судовай залі, 18-гадовы Ўладзімер выправіўся ў Менск на “Чарнобыльскі шлях”. Зь ім сустрэўся й пагаварыў Ігар Карней.
“Даверлівасьць падвяла...”
Карэспандэнт: “Уладзімер, гэтая спроба прыцягнуць вас да адказнасьці першая?”
Шульжыцкі: “Так, першая. Але перад Днём Волі мяне таксама шукалі. Я тады яшчэ ў смаргонскім ПТВ прыборабудаваньня вучыўся. Зрэшты, тады ўсім бацькам тэлефанавалі дахаты выкладчыкі, каб нікуды не адпускалі дзяцей.
Канечне, ад такога псыхозу было страшна. На прэзыдэнцкія выбары ў Менск не паехаў, таксама вельмі баяўся. Ну, а як скончыў вучэльню, дыплём атрымаў, то ўжо страх невялікі”.
Карэспандэнт: “Можаце выказаць меркаваньні, як апэратыўнікі выйшлі на ваш сьлед?”
Шульжыцкі: “Я, напэўна, занадта даверлівы. На кожным аркушыку пазначаў свой нумар тэлефона: калі ў кагосьці ўзьнікнуць складанасьці з настройкай, то можна тэлефанаваць, і я дапамагу, бо амаль усе савецкія прымачы ведаю.
У адзін такі дзень я ішоў на працу, і мне затэлефанаваў чалавек. Папрасіў зайсьці, дапамагчы з настройкай. Даў адрас. Я, натуральна, пайшоў. І зусім забыўся, што будзе “Чарнобыльскі шлях”, а так бы скеміў, што, хутчэй за ўсё, ловяць (перад Днём Волі дык дні тры я хаваўся)…
Перад самымі дзьвярыма па ўказаным адрасе мяне чакаў участковы яшчэ зь нейкім міліцыянтам. Заявілі, што ў гэтым пад’езьдзе зьдзейсьнены кватэрны крадзеж і яны правяраюць нібыта ўсіх.
Я ім паказаў пашпарт, усе свае дакумэнты, якія меў пры сабе. Гэтага аказалася недастаткова, і давялося ехаць у пастарунак. Там ужо я даведаўся, што нецэнзурна лаяўся на мінакоў, не рэагаваў на заўвагі міліцыі, за што і правёў ноч у камэры”.
Карэспандэнт: “Пра самвыдат у пратаколе не пісалі?”
Шульжыцкі: “Канечне, пра гэта ніхто і ня згадваў. Калі чытаў матэрыялы справы, нідзе гэтыя лісткі не праходзяць”.
Круці пэдалі – пасьпееш на акцыю
Карэспандэнт: “Калі вы ўжо згадалі пра “Чарнобыльскі шлях”, то, ведаю, у Менск дабіраліся з прыгодамі...”
Шульжыцкі: “Так, патрапіў даслоўна пад самы “Чарнобыльскі шлях”, пад самы пачатак. Атрымалася, што мяне з суду выпусьцілі дзесьці ў 11.15. А ў 11.30 адыходзіў апошні цягнік, якім бы я мог пасьпець на “Чарнобыльскі шлях”.
Але кілямэтры два да таго прыпынку — і я, вядома, не пасьпеў. Таму да Маладэчна ехаў на ровары. Гэта сорак кілямэтраў. Крыху больш чым за дзьве гадзіны даехаў. А ўжо з Маладэчна ў Менск заехаў на электрычцы”.
Карэспандэнт: “Уладзімер, што вас увогуле падштурхнула браць на сябе выдаткі, распаўсюджваць самаробныя ўлёткі з хвалямі Свабоды?”
Шульжыцкі: “Выдаткі тут невялікія, найбольш часу проста пайшло. Я ў кампутарах ня вельмі разьбіраюся, але як мог ва “Ўордзе” зрабіў таблічкі, напісаў надпісы з хвалямі. Потым аднес да чалавека, які дапамог гэта ўсё размножыць”.
Карэспандэнт: “Іншымі словамі, бракуе ў рэгіёнах крыніцаў інфармацыі?”
Шульжыцкі: “Ясна, не хапае. Што цяпер людзі ведаюць? Была газэта “Свабода”, якую я разносіў. І тое яна ўжо не прыходзіць. “Народную волю” калі хтосьці й выпісвае, то на ўсю маю акругу, можа, чалавекі два-тры. Дый тое людзі, якія хочуць, абсалютна ня ведаюць, дзе на яе падпісацца і як”.
Ад лукашыста – да дэмакрата
Карэспандэнт: “Можаце ўвогуле сказаць, хто паўплываў на вашы перакананьні?”
Шульжыцкі: “Да дзясятай клясы я ўвогуле быў шчырым лукашыстам. Але, паціху слухаючы Радыё Свабода, пачаў зьмяняць перакананьні. Канчаткова пераламаўся якраз перад леташнімі прэзыдэнцкімі выбарамі.
Пайшоў да Дзергачова, прапанаваў свае паслугі... Аляксандар Дзергачоў — гэта наш смаргонскі праваабаронца. Калісьці выйграў справу ад імя ААН супраць нашых смаргонскіх уладаў.
Увогуле ў Смаргоні ён даволі знакаміты чалавек. Якраз перад выбарамі ён раскідваў самвыдат “Права на волю”, “Наш смаргонскі край”. І ў гэтых газэтах, таксама, як і я цяпер, даваў свой нумар тэлефона. Перад выбарамі я ўжо раскідваў улёткі за Мілінкевіча, потым зьявілася газэта “Свабода”.
Да “Джынсавага фэсту” займаўся пераважна гэтым. А перад самымі выбарамі ў мясцовыя саветы Дзергачоў прапанаваў мне вылучыць сваю кандыдатуру”.
Карэспандэнт: “Як людзі рэагавалі, калі бачылі такога юнага кандыдата?”
Шульжыцкі: “Па-рознаму рэагавалі. Хтосьці перад носам зачыняў дзьверы. Хтосьці гэта вітаў — маўляў, даўно пара зьмяніць уладу. Тады, праўда, яшчэ ня ведалі другога кандыдата, таму я расказваў і пра яго таксама, праводзіў падвойную агітацыю.
Дарэчы, нават толкам ня ведаю ягонага прозьвішча: у адной улётцы напісана Жлоба, у іншай — Жлаба. Інжынэр-тэхноляг з агрэгатнага заводу, смаргонскага трактарнага. Кандыдат ад улады. Яго ў твар я ўвогуле ніводнага разу ня бачыў. Але магу сказаць, што я правёў нашмат большую працу, чым ён.
Сам зьбіраў за сябе подпісы, усю сваю акругу абышоў, 1040 чалавек, са сваімі ўлёткамі. Мяркую, калі ўлічваць узрост і ўсё астатняе, у мяне мусіла быць працэнтаў пяцьдзясят. Налічылі 70 на 30 — на яго карысьць”.
“Засьвяціўся” – будзь палітыкам
Карэспандэнт: “Пачынаючы актыўную палітычную дзейнасьць у такім маладым узросьце, разумееце, што гэта ў беларускіх умовах мае сваю спэцыфіку?”
Шульжыцкі: “Канечне, гэта даволі небясьпечна. Але павінен быць чалавек, які гэтым займаўся б. Іншых такіх людзей у маім асяродку няма. Сяк-так, натуральна, падтрымліваюць некаторыя знаёмыя. Але яны могуць толькі пажадаць удачы, падзякаваць за тое, што прынес “Народную волю” ці дапамог настроіцца на “Свабоду”.
Але ўсяго астатняга людзі баяцца. Яшчэ раз паўтару: свой выбар я зрабіў, калі пайшоў да Дзергачова. Потым ужо былі выбары, і гэта быў самы час, калі я “засьвяціўся”. І калі цяпер параўноўваць з выбарамі, то гэта ўжо ня так страшна”.
Уладзімер Шульжыцкі на “Чарнобыльскім шляху”
Новы прымач — ад Радыё Свабода