Уладзімер Глод, Менск На просьбу Радыё Свабода прэсавы сакратар міністэрства замежных справаў Беларусі Андрэй Папоў пракамэнтаваў візыт у Беларусь намесьніка памочніка дзярждэпартамэнту ЗША Дэйвіда Крэймэра.
"Што тычыцца нашых дачыненьняў з ЗША, дык Беларусь ніколі не была крыніцай нейкай канфрантацыі ў двухбаковых стасунках. Мы заўсёды выступалі за нармальныя дачыненьні з ЗША. З другога боку мы настойліва дамагаемся прадэманстраваць Амэрыцы, што Беларусь -- гэта сувэрэнная дзяржава, якая пасьпяхова разьвіваецца, якая гатовая да раўнапраўнага дыялёгу з ЗША без усялякіх папярэдніх умоваў і ціску.
У самы апошні час назіраецца пашыраны інтарэс дзелавых колаў абедзьвюх краінаў. Такім чынам, мы зацікаўленыя ў вельмі шчырым усебаковым дыялёгу з ЗША, у нармалізацыі нашых дачыненьняў і актывізацыі супрацоўніцтва у тых сфэрах, дзе бачна вялікая ўзаемная зацікаўленасьць. Гэтых сфэраў вельмі шмат. Гэта і барацьба з тэрарызмам, з наркатрафікам, гандлем людзьмі, чарнобыльская праблематыка. Але яшчэ раз хачу падкрэсьліць, што такі дыялёг павінны будавацца выключна на ўмовах раўнапраўя і узаемнай павагі бакоў”, сказаў Андрэй Папоў.
Д.Крэймэр: “У беларускіх уладаў ёсьць два шляхі”