"Плошча. 19.03-25.03.2006": новая кніга ў "Бібліятэцы Свабоды"

Радыё Свабода 27 чэрвеня ў Інтэрнэце прэзэнтаваная кніга пра падзеі ў Менску 19-25 сакавіка 2006 году. "Плошча. 19.03-25.03.2006" --> http://archive.svaboda.org/info/0_ploshcha.pdf (PDF, 2,25 MB) – хроніка масавых пратэстаў, калі ў адказ на абвешчаныя вынікі прэзыдэнцкіх выбараў у цэнтры Менску паўстаў намётавы лягер. Тысячы маладых і сталых грамадзянаў і гасьцей Беларусі выказвалі нязгоду з палітыкай уладаў, надзею на перамены і веру ў вяртаньне краіны на дэмакратычны шлях. Абмеркаваць кнігу і выказаць свае думкі наконт урокаў і вынікаў Плошчы вы можаце на старонцы нашага форуму svaboda.org/forum --> http://archive.svaboda.org/forum/Forum.aspx .

Першую частку кнігі пад назовам “Плошча” складаюць рэпартажы, інтэрвію, апытаньні, званкі слухачоў, якія гучалі ў эфіры і друкаваліся на сайце svaboda.org у дні і ночы існаваньня лягеру. Другая частка кнігі, “Турма”, расказвае пра рэпрэсіі супраць удзельнікаў пратэстаў. У кнізе зьмешчаныя каляровыя фотаздымкі зь месца падзеяў.

"Плошча. 19.03-25.03.2006" (PDF, 2,25 MB)

“Бібліятэку Свабоды” складаюць выбраныя перадачы Беларускай службы Радыё Свабода.

Гл. таксама: Прэзэнтацыя “Плошчы” ў Вільні: Фотагалерэя Прэзэнтацыя “Плошчы” ў Вільні Прэзэнтацыя кнігі “Плошча” ў Менску: Фотагалерэя У Менску адбылася прэзэнтацыя кнігі “Плошча. 19.-25.03.2006”

Сто дзён пасьля Плошчы: онлайн-форум

Сто дзён пасьля Плошчы: водгукі К.Шацікавай, С.Харэўскага Сто дзён пасьля Плошчы: водгукі А.Мілінкевіча, І.Казулінай, К.Камоцкай Сто дзён пасьля Плошчы: водгукі В.Акудовіча, С.Калякіна Сто дзён пасьля Плошчы: водгукі Зьм.Дашкевіча, В.Саўчанкавай Сто дзён пасьля Плошчы: водгук С.Дубаўца

Сто дзён пасьля Плошчы: прадмова А.Лукашука Сто дзён пасьля Плошчы: успаміны журналістаў. В.Каліноўскі Сто дзён пасьля Плошчы: успаміны журналістаў. І.Карней Сто дзён пасьля Плошчы: успаміны журналістаў. Л.Лунёва