Любоў лунёва, Менск Увечары 16 красавіка былі атакаваныя
інтэрнэт-сайты сяброў грамадзянскай ініцыятывы “Трэці шлях”, www.3dway.org, www.belzhaba.com, www.multclub.org ды іншыя, а таксама сайты іх партнэраў офісу «За дэмакратычную Беларусь»: www.democraticbelarus.eu, Беларусы.ЕУ: www.belarusy.eu, інтэрнэт-сайт палітоляга Андрэя Суздальцава www.politoboz.com.
Андрэй Абозаў і Павал Марозаў, якія ажыцьцяўляюць тэхнічную падтрымку інтэрнэт-сайтаў паведамілі “Свабодзе”, што атаку здзейсьнілі хакеры, якія назвалі сябе Anti opposition forces (антыапазыцыйныя сілы).
(Марозаў:) “На наш погляд, гэта была хакерская атака, якая была зьдзейсьненая ці супрацоўнікамі спэцслужбаў, ці групай хакераў, якія ёй падкантрольныя. Яны называлі сябе антыпартызанамі. Ня выпадкова, што атака была зьдзейсьнена ў Дзень беларускай салідарнасьці. Хутчэй за ўсё гэта было выклікана й тым, што мы зьмясьцілі ўнутраныя перамовы сілавікоў пад час разгону акцыі 25 сакавіка 2006 году”.
Сябры “Трэцяга шляху” Андрэй Абозаў і Павал Марозаў, супраць якіх распачата крымінальная справа за абразу Аляксандра Лукашэнкі паводле мультфільмаў сатырычнага зьместу ў інтэрнэце, працуюць над аднаўленьнем сайтаў. Яны знаходзяцца ў Таліне.