Ігар Карней, Менск Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі (НАК) абвясьціў збор сродкаў на рэабілітацыю фрыстайліста Дзьмітрыя Рака, які пры канцы мінулага году атрымаў у Кітаі складаную траўму і ад таго часу вельмі павольна аднаўляецца. З такім жа заклікам спартовая структура, якую ўзначальвае Аляксандар Лукашэнка, зьвярнулася ў Эўрапэйскі алімпійскі камітэт. Чаму дзяржава ня можа прадэманстраваць рэальны клопат пра пацярпелага, шмат расказваючы, як прагрэсуе спорт у Беларусі? І чаму не дапаможа Прэзыдэнцкі спартовы клюб, якім кіруе яшчэ адзін Лукашэнка, Дзьмітрый Аляксандравіч?
Летась, 10 сьнежня, падчас падрыхтоўкі да этапу Кубку сьвету ў кітайскім Цзыліне 30-гадовы Дзьмітрый Рак атрымаў складаную чэрапна-мазгавую траўму. Больш за месяц быў без прытомнасьці і толькі 1 лютага ізраільскім самалётам дастаўлены ў менскі пяты клінічны шпіталь. Тыдзень таму лекары палічылі: працэс трэба пераводзіць у рэчышча актыўнай рэабілітацыі і перавялі Рака ў клініку “Аксакаўшчына” пад Менскам.
Як удакладняе прэс-аташэ Нацыянальнага алімпійскага камітэту Пётар Рабухін, працэс рэабілітацыі -- вельмі адказны момант, які патрабуе істотных выдаткаў. Няма гарантыі, што не давядзецца шукаць магчымасьці рэабілітацыі за мяжой, дзе кожны дзень каштуе блізу паўтысячы даляраў. Адначасова спадар Рабухін не падзяляе меркаваньня: маўляў, дзяржава ня здольная паклапаціцца пра сваіх спартоўцаў і ўсё перакладае на звычайных людзей:
“Цалкам усё, што тычыцца мэдыкамэнтаў, сродкаў і лекаваньня, аплачвае НАК і Міністэрства спорту. Што да неабходных лекаў, то да нас зьвяртаецца галоўны лекар дыспансэру спартовай мэдыцыны і наўпрост кажа: неабходныя такія і такія лекі, яны ёсьць у такой і такой краіне. І мы апэратыўна ўсё вырашаем. Таму ўсе пытаньні закрыты. А грашовыя сродкі – гэта як акт падтрымкі, салідарнасьці. Каб памяталі: чалавеку патрэбна дапамога. А грошы, хачу сказаць, таксама лішнімі ў сям’і не бываюць. Таму што цяпер мэдычны курс лекаваньня асноўны завершаны і пайшла рэабілітацыя. Таксама важны этап, які патрабуе шмат і фінансавых, і фізычных высілкаў”.
Варта прыгадаць: зусім нядаўна Аляксандар Лукашэнка пампэзна адкрываў новы гарналыжны курорт у Краснай паляне блізу Сочы. Туды спэцыяльным чартэрам вылецеў цэлы самалёт дзейных і былых спартоўцаў, ваколспартовых функцыянэраў, артыстаў і г.д. Каштарыс тыднёвага адпачынку не агалошваўся, але колькі дзён курсу рэабілітацыі Дзьмітрыя Рака цалкам мог бы пакрыць. Да таго ж, як удалося высьветліць, асабліва не даводзіцца спадзявацца на страхавыя выплаты. Галоўны трэнэр нацыянальнай зборнай Беларусі ў фрыстайле Мікалай Казека паведаміў: усю суму “зьела” арэнда самалёта, які прывёз Рака ў Менск. Дый увогуле, як аказалася, працэдура страхаваньня ў Беларусі – асабістая справа кожнага, у тым ліку і спартоўца-экстрэмала:
“Вось вы, прыкладам, тут застрахаваныя? Ну, і я не застрахаваны. Адзінае, што калі нядаўна браў крэдыт, дык давялося застрахавацца, банк абавязаў гэта зрабіць. Калі выяжджаюць за мяжу, натуральна, афармляецца мэдычная страхоўка. Перадусім, ад няшчасных выпадкаў. Страхоўка ў такіх выпадках стандартная – 70 тысяч даляраў. Мы нават толкам ня ведаем, што з гэтай сумай цяпер, бо адмыслова самалёт замаўлялі і выдаткі на дастаўку, на знаходжаньне яго ў Кітаі даражэй абышліся. Проста ня ўклаліся ў гэтыя 70 тысяч”.
І Нацыянальны алімпійскі камітэт, і Міністэрства спорту ня ёсьць арганізацыямі, якім пагражае банкруцтва. Генэральным партнэрам і арандатарам плошчаў НАКу – “Нацыянальныя спартовыя лятарэі”, пра фінансавыя абароты якіх сьведчыць колькасьць беларусаў, што трывала “падселі” на лятарэі. І ў камітэта, і ў міністэрства сур’ёзныя спонсары, якія хто добраахвотна, а хто й прымусова cтабільна пералічваюць на рахункі сродкі. Апроч таго, абедзьве структуры актыўна супрацоўнічаюць з арганізацыяй, якая сваёй статутнай мэтай заяўляе якраз “правядзеньне дабрачынных акцый”. Маецца на ўвазе створаны пад малодшага сына Лукашэнкі, Дзьмітрыя, Прэзыдэнцкі спартовы клюб. Відавочна, клопат пра хворых спартоўцаў гэта на ўвазе ня мае.
У 2002 годзе ў Швайцарыі Дзьмітрый Рак таксама атрымаў цяжкую траўму, з-за чаго вымушана прапусьціў адзін сэзон. Цяпер вяртаньне ў шэрагі можа зацягнуцца. Тым ня меней, галоўны трэнэр беларускай зборнай Мікалай Казека спадзяецца – няхай сабе і калектыўнымі намаганьнямі, але Дзьмітрый усё ж справіцца з траўмай. Прынамсі, спэцыяліст не бярэ на сябе адказнасьць ставіць канчатковы дыягназ свайму выхаванцу:
“Ды вы што? Як гэта я буду выносіць такі вэрдыкт? Вунь у Ліны Чыразавай (узбэцкая фрыстайлістка, уладальніца алімпійскага золата ў Лілехамэры ў 1994 годзе – РС) дык траўма была нашмат больш сур’ёзная, а яна яшчэ пасьля гэтага на алімпіядзе выступала. Так што ніякіх “прысудаў” тут быць ня можа. Ён цяпер у Аксакаўшчыне. З цэнтру нэўрахірургіі яго выпісалі, то бок, там яму ўжо, як яны лічаць, рабіць няма чаго; ён знаходзіцца на такой стадыі, калі акцэнтавацца трэба на рэабілітацыі”.
Летась у лютым Дзьмітрый Рак упершыню ўзьняўся на п’едэстал гонару: па выніках Кубку сьвету ў Чэхіі ён стаў бронзавым прызэрам.