Зьміцер Падбярэскі, Менск Пра што пісалі беларускія газэты 11 красавіка ў розныя гады мінулага.
“У гміне Пажэцкай кс. Шымелун з Ротніцы прагне перарабіць сваіх верных авечак на ліцьвінаў, — паведамляе ў 1927 годзе гарадзенскі “Dziennik Kresowy”. — У час аб’езду парафіі ён зьвяртаецца да людзей толькі па-літоўску, а калі чуе пратэсты парафіянаў, што яны гэтай мовы не разумеюць, ён гаворыць зь імі па-беларуску, часам па-расейску, у той час як польскай мовай валодае вельмі добра. Адбываецца гэта на Крэсах, дзе аж роіцца ад рознага роду падбухторшчыкаў, якія змагаюцца з польскай дзяржаўнасьцю. Доўга яшчэ нашыя ўлады будуць на гэта глядзець абыякава?”
У 1937 годзе “Віцебскі пролетарый” піша: “Гандлюючыя арганізацыі атрымліваюць да першамайскіх свят масу ўсемагчымых прадуктаў. Рыбзбыт выпускае ў продаж у харчовых магазінах 18 тон селядцоў, вялікую партыю свежай, парнай і капчонай рыбы, вагон розных кансерваў і 15 тон кілек. Апрача таго Белхарчгандаль і Кансервзбыт гэтымі днямі атрымліваюць 30 тон слівачнага масла, 200 скрынак яек і партыю кансервіраваных курэй... У перадсвяточныя дні гадзіны гандлю ва ўсіх магазінах значна павялічацца”.
“Имя”, год 1997. Старшыня Беларускага Саюзу моладзі Сяргей Даронін выказваецца пра стварэньне Патрыятычнага саюзу: “Гэта толькі прыгожае слова. Ніколі гэты саюз не выхавае патрыётаў. Таму што туды ідуць тыя, хто жадае лепш уладкавацца. Мы маем інфармацыю, што пасьпяшалі ў гэты саюз і тыя, хто зьвязаны з крымінальным сьветам. Гэтыя людзі назавуць сябе “патрыётамі”, але патрыётамі ад гэтага ня зробяцца”.