Радыё Свабода Жалобная вестка прыйшла зь Вільні — памёр найстарэйшы беларускі пісьменьнік Аляксей Анішчык (творчы псэўданім Андрэй Чэмер). Гэта быў апошні ўдзельнік Другога Ўсебеларускага кангрэсу, які адбыўся ў Менску ў 1944 годзе. За беларускую дзейнасьць у гады Другой усясьветнай вайны Аляксей Анішчык быў засуджаны да расстрэлу. Сьмяротны прысуд пазьней зьмянілі на 25 гадоў ГУЛАГу.
Аляксей Анішчык нарадзіўся 19 ліпеня 1912 году ў вёсцы Мондзіна, што на Наваградчыне. Вучыўся ў знакамітай Наваградзкай гімназіі, потым атрымаў вышэйшую адукацыю ва ўнівэрсытэтах Польшчы. Прыгадвае зямлячка Аляксея Анішчыка пісьменьніца Вольга Іпатава:
“Мы дапамаглі, калі я працавала ў газэце “Культура”, зрабіць ягоную найлепшую, на мой погляд, кніжку “Беларуская Наваградзкая гімназія”. Там ён сабраў проста неверагодную колькасьць фатакартак, сьведчаньняў і адкрыў для Беларусі вось гэтую старонку нашага беларускага жыцьця, якая расказвае пра пакутніцтва, пра ахвярнасьць, пра тое, чым займалася наша беларуская інтэлігенцыя і ў часы вайны, і да яе, і што яна выхоўвала з вучняў.
Сам па сабе Аляксей Анішчык таксама прадукт вось гэтага сапраўднага выхаваньня сапраўднай беларускай гімназіі, і таму ён стаў беларускім патрыётам”.
Асоба Аляксея Анішчыка аказала вялікі ўплыў на тых, хто на пачатку 1990-х захапіўся ідэяй адраджэньня беларускага жыцьця ў Вільні. Нягледзячы на свой ужо паважны ўзрост, ён выдаваў на ратапрынце газэту “Пагоня”, удзельнічаў ва ўсіх грамадзкіх справах.
Гаворыць мастацтвазнаўца і журналіст Сяргей Харэўскі:
“Ён рупіўся пра ўсё: і пра беларускую школу, і пра катэдру беларусістыкі ва ўнівэрсытэце, і пра беларускую праграму на тэлебачаньні, і пра нашы справы маладых. Ён паўсюль імкнуўся што-небудзь прыўнесьці сваё — ці то добрым словам, ці то добрай парадай, ці то нейкімі дакумэнтамі, успамінамі”.
А ўспомніць спадару Анішчыку было што. Ён быў аднаклясьнікам і сябрам вядомага навукоўцы Барыса Кіта, сябраваў з многімі іншымі дзеячамі беларускае эміграцыі, выступаў у 1944 годзе на Другім Усебеларускім кангрэсе, хаваўся пасьля вайны ў Польшчы ад савецкіх карных органаў, але быў схоплены і засуджаны на сьмерць. Потым прысуд замянілі на 25 гадоў лягераў, у якіх была катаржная праца на шахтах.
Пасьля вызваленьня ў 1962 годзе пасяліўся ў Літве. Працаваў інжынэрам і пісаў вершы і ўспаміны, некалькі кніг якіх удалося выдаць толькі пасьля распаду СССР. За іх быў прыняты ў Саюз беларускіх пісьменьнікаў.
Сяргей Харэўскі працягвае:
“Гэта была хадзячая энцыкляпэдыя, гэта быў сам па сабе, калі заўгодна, жывы помнік, зь якога можна было чэрпаць і чэрпаць. Цяпер можна шкадаваць, і я шкадую толькі пра адно, што ня ўсё занатаваў. Хоць тое, што я быў зь ім знаёмы, для мяне сёньня вялікі гонар”.
Аляксей Анішчык пахаваны сёньня на Сьвята-Эўфрасіньнеўскіх могілках Вільні. У яго засталася 87-гадовая жонка і паплечніца Алена.