Тацяна Поклад, Прага (pokladt@yahoo.co.uk) Дзень Волі сьвядомыя беларусы замежжа называюць сваім найбольшым сьвятам. 25-га сакавіка – гэта і сьвята, і нагода нагадаць пра Беларусь у сьвеце.
Слухаць:
Перад будынкам ААН у Нью-Ёрку 25 сакавіка
Урачыстасьці з нагоды Дня Волі адбыліся ў Польшчы, Эстоніі, Бэльгіі, Чэхіі, Англіі, ЗША, іншых краінах. Старэйшае пакаленьне беларускага замежжа адзначала Дзень Волі заўсёды, частка моладзі толькі за мяжой пачала яго сьвяткаваць.
Яўген: “Так, я пачаў сьвяткаваць Дзень Волі ня так даўно, нейкія тры гады таму. Я прыйшоў на дэманстрацыю, бо хачу выказаць сваю салідарнасьць з суайчыньнікамі”.
Яўген, беларускі студэнт зь Нью-Ёрку, трэці год адзначае сьвята разам зь іншымі беларусамі Амэрыкі, сёлета дапамагаў ладзіць дэманстрацыю 25 сакавіка перад будынкам ААН у Нью-Ёрку.
Дэманстрацыя перад будынкам ААН у Нью-Ёрку
Гэтую сьвяточную дэманстрацыю ладзіла адна зь беларускіх арганізацыяў у ЗША – Беларускі моладзевы рух Амэрыкі.
“Было шмат моладзі, – расказвае лідэр арганізацыі Алесь Вінакураў, – бел-чырвона-белыя сьцягі луналі перад будынкам ААН. Выступіў Зянон Пазьняк, распавёў гісторыю БНР і заклікаў моладзь да барацьбы з рэжымам. Сяржук Сокалаў-Воюш чытаў свае вершы. Прыехалі беларусы з Мэйн, Канэктыкуту, Флорыды, Нью-Джэрзі”.
Музэй беларускага мастацтва ў Амэрыцы – першая выстава да Дня Волі
Да Дня Волі прымеркаваная і першая выстава ініцыяванага Беларускім моладзевым рухам Амэрыкі Музэю беларускага мастацтва ў Нью-Ёрку.
Вінакураў: “У гэты дзень мы адчынілі першую выставу ў грамадзкай залі сабору Кірылы Тураўскага, дзе і будзе сам музэй пакуль што існаваць. Музэй, вядома, будзе ладзіць выставы і ў іншых галерэях, і ў саборы будзе экспазыцыя ўвесь час. Пакуль што будзе недзе па чатыры выставы за год. І будзем ствараць фонд музэю, зьбіраць сродкі, таму што мастакі ў Беларусі вельмі зацікаўленыя, каб ён быў, і мы зацікаўленыя, каб захаваць і прэзэнтаваць тут сучаснае беларускае мастацтва. Так што сёньня першая выстава, у якой узялі ўдзел Уладзімер Сулкоўскі, Ягор Батальёнак, Алесь Шатэрнік, Міхаіл Карпук, Генадзь Драздоў, Юлія Шатэрнік”.
У Дзень Волі беларусы ЗША абвясьцілі пра акцыю для дапамогі ахвярам савецкіх рэпрэсіяў у Беларусі
Дэманстрацыі і пікеты ўжо робяцца традыцыяй пры адзначэньні Дня Волі разам з больш даўнімі традыцыямі – імшой, урачыстай акадэміяй, кветкамі да магілаў стваральнікаў БНР і выдатных дзеячоў Беларусі, канцэртам, сьвяточным вечарам.
Мікалай Цімашэнка, лідэр моладзі Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, расказаў і пра новую ініцыятыву:
“У памяць тых герояў, якія паклалі сваё жыцьцё на аўтар змаганьня за нашую незалежнасьць, 25 сакавіка была абвешчаная акцыя па дапамозе ўдзельнікам антысавецкага руху, якія сядзелі ў лягерах і жывуць цяпер у Беларусі. Мы супрацоўнічаем зь беларусамі з розных краінаў, а ў Беларусі будзем ажыцьцяўляць акцыю празь Беларускую хрысьціянскую дэмакратыю. Мы вырашылі пачаць зь Цімоха Вострыкава – знакамітага дэсантніка, былога прадстаўніка Рады БНР.
Менавіта дзякуючы такім людзям Беларусь жыве і мы захаваліся як народ. Мы заклікаем усіх рабіць гэтую справу разам, бо душа баліць за Беларусь, бо мы – вялікі народ і не павінны забывацца на сваіх герояў!”
Падрабязьней пра гэтую акцыю дапамогі – на старонцы Згуртаваньня беларускай моладзі ў Амэрыцы.
“Мы абавязкова пераможам, бо з намі Божая праўда”
Мікалай Цімашэнка апавёў мне пра гэтую новую ініцыятыву, калі я яму патэлефанавала 25 сакавіка, якраз у часе традыцыйнай урачыстай акадэміі Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня. Мікалай расказаў пра іншыя сьвяточныя імпрэзы ў гэты дзень.
Цімашэнка: “Раніцай у саборы Кірылы Тураўскага было ўрачыстае набажэнства, мы маліліся за свабоду нашага краю, прыехалі беларусы з розных куткоў ЗША, было шмат моладзі. Пасьля – урачысты банкет, на якім былі зачытаныя прывітаньні ад амэрыканскіх уладаў, ад сэнатараў, ад сяброўскіх беларускіх арганізацыяў з усяго сьвету.
Ведаем, што адбывалася дома ў Беларусі, сачылі за падзеямі праз сайт радыё “Свабода”, вельмі хваляваліся.
Віншую ўсіх ад імя Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня, ад імя Згуртаваньня беларускай моладзі ў Амэрыцы. Беларусы, верце, мы абавязкова пераможам, бо з намі Божая праўда, і таму мы ня можам не перамагчы! Жыве Беларусь!”
Сьвяточныя фатаздымкі з Нью-Ёрку можна паглядзець тут.
“Такое здараецца ўпершыню”
У Польшчы сёлета Дзень Волі адзначылі адразу ў некалькіх гарадах. Аляксей Дзікавіцкі, варшаўскі карэспандэнт радыё “Свабода”, які сачыў за ўсімі імпрэзамі ў Польшчы, прымеркаванымі да Дня Волі, апавядае:
“Раніцай 25 сакавіка жыхары Познані маглі стаць сьведкамі незвычайнага відовішча – на будынку гарадзкой ратушы, дзе звычайна вісіць сьцяг гораду, залунаў бел-чырвона-белы сьцяг.
Улады гораду пайшлі на гэты беспрэцэдэнтны крок, каб выказаць салідарнасьць зь беларускім народам, які адзначаў у гэты дзень сваё сьвята – Дзень Волі”.
Кіраўнік познанскага Беларускага культурна-асьветніцкага цэнтру Віталь Воранаў адзначае:
“Такое здараецца ўпершыню. Раней у Польшчы на такім узроўні не ўшаноўвалі беларускіх сьвятаў. Гэта яшчэ адзін сыгнал таго, што Польшча сапраўды чакае на дэмакратычныя перамены ў Беларусі”.
На гарадзкой ратушы ў Познані, дзе звычайна вісіць сьцяг гораду, залунаў бел-чырвона-белы сьцяг
Пра імпрэзы ў Польшчы аповед працягвае Аляксей Дзікавіцкі:
“Мерапрыемствы з нагоды Дня Волі адбыліся і ў Гданьску, а ў Беластоку ў ваяводзкім цэнтры культуры сябры Беларускага саюзу ў Польшчы і Аб’яднаньня беларускіх студэнтаў наладзілі ўрачысты сход, у часе якога прысутныя выслухалі зварот да беларусаў старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы.
Бард Алесь Кабзар сьпяваў песьні на вершы Надзеі Артымовіч і Анатоля Сыса”.
Канцэрт на Замкавым пляцы ў Варшаве
Між тым у Варшаве, адбылося, бадай, найбольшае з тых, што ладзіліся за мяжой, мерапрыемства ў гонар Дня Волі. Цягам трох гадзінаў на Замкавым пляцы польскай сталіцы песьні Боба Марлі гралі беларускія і польскія музыкі, на канцэрт прыйшлі каля 10 тысяч чалавек.
Яцак Касталянец, адзін зь лідэраў ініцыятывы “Вольная Беларусь” – галоўнага арганізатара канцэрту:
“Для нас важна, каб беларусы – ня толькі беларускія музыкі, якія тут граюць, але ўсе беларусы, якія хочуць жыць у нармальнай краіне, імкнуцца да гэтага, пабачылі, як шмат, вельмі шмат палякаў хочуць падтрымліваць іхныя памкненьні”.
Дзікавіцкі: “Зь беларускіх музыкаў гралі гурт “БН”, Лявон Вольскі, Аляксандар Памідораў, Зьміцер Вайцюшкевіч”.
Вайцюшкевіч: “Боб Марлі ня мае дачыненьня да Беларусі і да Польшчы, так бы мовіць, геаграфічна, але ён мае дачыненьне да ўсяго сьвету. І Беларусь, і Польшча – часткі гэтага сьвету. Музыка рэгі – гэта якраз тая музыка, якая ніяк не асацыюецца з гвалтам, рэжымамі, гэта – пазытыў”.
На канцэрт “Салідарныя зь Беларусьсю” прыйшлі каля 10 тысяч чалавек
Дзікавіцкі: “З нагоды Дня Волі ў Варшаве адбыўся таксама шэраг мерапрыемстваў у рамках Тыдня беларускіх культурніцкіх імпрэзаў – канцэрты, дэманстрацыя беларускіх і польскіх дакумэнтальных фільмаў пра Беларусь, сустрэчы са стваральнікамі стужак, выстава здымкаў зь Беларусі”.
Пэтра Джордан на канцэрце ў Брусэлі заклікала падтрымаць беларусаў
Сьвяточныя імпрэзы да Дня Волі, набажэнствы і ўрачыстыя акадэміі адбываліся ў розных эўрапейскіх краінах. У Таліне Дзень Волі адзначылі ўскладаньнем кветак каля манумэнту палеглым у Вызвольнай вайне (1918 – 1920) у памяць аб Асобным атрадзе БНР, які змагаўся за незалежнасьць Эстоніі.
У Лёндане сьвяткаваньне з нагоды Дня Волі ладзіла Згуртаваньне беларусаў Вялікай Брытаніі, некалькі сьвяточных імпрэзаў арганізавалі беларусы Чэхіі, у тым ліку выставу, паказ фільму “Плошча” і два канцэрты гарадзенскага барда Віктара Шалкевіча, сьвяткавалі і беларускія суполкі ў краінах Балтыі.
Новыя крэатыўныя падыходы да традыцыйнага сьвята шукае беларуская моладзь з Бэльгіі, як расказала кіраўніца брусэльскага офісу “За дэмакратычную Беларусь” Вольга Стужынская:
“На наш погляд, імпрэзы мелі вялікі посьпех. Сабралася недзе 70 – 80 чалавек, нягледзячы на тое, што ў той жа вечар адбываўся вялікі канцэрт у Брусэлі да 50-годзьдзя Эўразьвязу.
Вельмі цікавую і жывую рэакцыю выклікаў фільм Юр’я Хашчавацкага “Плошча”, ад сьмеху да чыстага абурэньня і жывой дыскусіі напрыканцы пра лёс Беларусі”.
Мерапрыемствы ладзіліся пад патранажам Дэлегацыі па адносінах зь Беларусьсю ў Эўрапарлямэнце і пры падтрымцы нямецкага фонду Маршала (The Geman Marshall Fund of the United States), а таксама ў шчыльным супрацоўніцтве з “Art United Group”.
Славацкая сьпявачка Пэтра Джордан адмыслова для брусэльскага канцэрту з нагоды беларускага сьвята Дня Волі напісала некалькі песень.
“Канцэрт Пэтры Джордан, – расказала Вольга Стужынская, – атрымаўся вельмі эўрапейскім. Яна сьпявала па-ангельску, у перапынках паміж песьнямі заклікала прысутных да салідарнасьці зь беларускім народам.
Пэтра апавяла пра аксамітную рэвалюцыю ў сваёй краіне і сказала: “Калі ласка, усе, хто мяне чуе, і я вас прашу перадаць гэта і іншым людзям, не забывайцеся, што дыктатуры яшчэ існуюць і што апошняя дыктатура ў Эўропе ў Беларусі, таму давайце дапамагаць людзям паверыць, што надышоў час зьменаў і што зьмены хутка прыйдуць”.
Паслухаць песьні Пэтры Джордан можна на яе сайце.
Бэльгійскі паліцыянт папрасіў прабачэньня за сваіх калегаў у Беларусі і на разьвітаньне сказаў па-беларуску: “Жыве Беларусь!”
25 сакавіка ў Брусэлі было шмат імпрэзаў да 50-годзьдзя Эўразьвязу, так што арганізатары беларускай дэманстрацыі ў сталіцы Эўразьвязу маглі мець пэўныя цяжкасьці, але да іх паставіліся з разуменьнем.
На дэманстрацыю ў сталіцу Эўразьвязу прыехалі беларусы з Бэльгіі, Францыі і Галяндыі
І дэманстрацыя адбылася, яе ладзіла Беларуска-эўрапейскае задзіночаньне, у Дзень Волі адмыслова прыехалі беларусы з розных эўрапейскіх краінаў.
Адзін з арганізатараў, сябра Рады БНР Зьміцер Піменаў кажа, што каб не праблема са зьменай часу (менавіта ў гэты дзень пераводзілі гадзіньнікі на летні час), то сабралася б яшчэ больш людзей, бо чакаліся беларусы з розных краінаў, у тым ліку і з Нямеччыны:
“На дэманстрацыю прыехалі беларусы з Галяндыі – з Маастрыхту, з Францыі – з Лілю, з Парыжу, – сабралася больш за 30 чалавек. Плякаты былі мірныя, сьвяточныя – “Жыве Эўропа!”, “Жыве Беларусь!”.
Вельмі прыемна ўразіла тое, што да нас падышоў начальнік паліцыі ў часе дэманстрацыі і сказаў: “Мы ведаем гісторыю вашую, мы ведаем, што гэтае сьвята вы адзначаеце кожны год, і просім прабачэньня за сваіх калегаў у Беларусі”.
Мы ўзрушаныя былі да сьлёз, асабліва калі на разьвітаньне начальнік паліцыі сказаў, спрабуючы вымаўляць па-беларуску: “Жыве Беларусь!”
Зьміцер Піменаў кажа, што ўвогуле бэльгійскія паліцыянты вельмі добра ставяцца да беларусаў і іх дэманстрацыяў у сталіцы Эўразьвязу.
“Увогуле, цяпер адчуваецца нашмат большая інфармаванасьць эўрапейцаў пра беларускія праблемы, чым пяць гадоў таму, калі мы толькі пачыналі нашую дзейнасьць у Бэльгіі, – расказвае Зьміцер Піменаў. – Раней эўрапейцам здавалася, што Беларусь – гэта недзе за Ўралам, ня ведалі пра нас.
Цяпер бальшыня эўрапейцаў ужо ведае пра Беларусь, прынамсі па такіх словах, як Лукашэнка, дыктатура, Чарнобыль. Я веру, што прыйдзе час, калі Беларусь будуць ведаць па такіх імёнах, як Шагал, Скарына, Кастусь Каліноўскі, па імёнах выдатных беларусаў. Дзеля таго і мы працуем”.
Фатаздымкі са сьвяточных імпрэзаў Беларуска-эўрапейскага задзіночаньня у Бэльгіі можна глядзець тут.
25 сакавіка беларусы ў многіх краінах сьвету маліліся за Беларусь
Набажэнствы за Беларусь да Дня Волі сталіся традыцыяй у многіх краінах. І сёлета ўрачыстыя імшы 25 сакавіка былі ў Нью-Ёрку, у Лёндане, у парафіі Беларускай грэка-каталіцкай царквы ў Антвэрпэне адправілі сьвяточную Боскую літургію і малебен за беларускі народ.
Пасьля імшы ў Беларускай грэка-каталіцкай царкве ў Антвэрпэне – супольная сьвяточная трапэза
Зьміцер Піменаў кажа, што беларусам у Антвэрпэне вельмі пашанцавала са сьвятаром айцом Янам – людзі там гуртуюцца вакол царквы.
“Шмат людзей было ў царкве, – расказвае Зьміцер Піменаў. – Тым больш, што 25 сакавіка – Дабравешчаньне. Многія казалі сёньня ў часе сьвята, што толькі праз Бога і дзякуючы Богу мы адбудуем сваю краіну. І чым больш палітыкаў будуць зьвяртацца да Бога, тым больш шанцаў Беларусі здабыць сваю незалежнасьць”.
Гл. таксама:
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла зьвярнулася да беларускага народу
Дзень Волі – у розныя гады. Створым фотаархіў разам!
У Лёндане Дзень Волі адзначылі ўрачыстай імшой
Дзень Волі ў Таліне
У Кіеве адбыўся забег на лыжах па асфальце на “Кубак Лукашэнкі”
Варшава: канцэрт салідарнасьці зь Беларусьсю