Аляксей Знаткевіч, Прага Госьця начнога эфіру “Свабоды” – старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла параўноўвае Беларусь з Тыбэтам, гаворыць пра пагрозы беларускай незалежнасьці і пра тое, чаму яе дзівіць думка, што беларусы не гатовыя мець прэзыдэнтам жанчыну.
Беларусь і Тыбэт
Карэспандэнт: “Калі людзі чуюць словы “урад у выгнаньні”, “экзыльны ўрад”, некаторым уяўляецца нешта накшталт польскага ўраду ў Лёндане часоў II усясьветнай вайны, то бо нейкая структура, якая каардынуе партызанскі рух унутры акупаванай краіны. На Вашую думку, ці трэба радзе БНР спрабаваць наўпрост уплываць на палітычныя працэсы ўнутры Беларусі?
Сурвіла: “Уплываць абавязкава трэба, безумоўна. Мы ж змагаемся за незалежнасьць Беларусі – мы не працуем самі для сябе, мы працуем для Беларусі. Было б вельмі сумна, калі б мы ня мелі ніякага ўплыву на падзеі ў Беларусі.
Што да параўнаньня з польскім урадам часу вайны, дык у нашым выпадку іншае. Падчас вайны такія ўрады, як польскі і францускі, да прыкладу, у Лёндане, вялікую ролю адыгралі. Цяперака зусім іншая сытуацыя. Нас цяперака больш можна параўноўваць, магчыма, з Далай-ламам, духоўным лідэрам Тыбэту”.
Карэспандэнт: “Далай-лама, паколькі ён ня столькі палітычны, колькі рэлігійны лідэр, зьяўляецца маральным аўтарытэтам для тыбэтцаў: для людзей як па-за межамі Тыбэту, так і ў самой гэтай краіне. Як вы лічыце, ці ёсьць Рада БНР маральным аўтарытэтам для людзей у Беларусі?”
Сурвіла: “З нацыянальнага пункту гледжаньня я спадзяюся, што ёсьць. Безумоўна, што ў кожнай краіны свае традыцыі. Безумоўна, што Тыбэт – гэта зусім іншы сьвет у параўнаньні зь Беларусьсю. Але, на маю думку, калі браць пад увагу, што ў пэўным сэнсе абедзьве краіны – і іхная, і нашая – акупаваныя, што няма волі і ў іх, і ў нас, вельмі лёгка параўноўваць нас зь ім. Я вельмі моцна адчуваю тое, што яны адчуваюць. Я думаю, што яны таксама разумеюць, што мы адчуваем”.
Хто пагражае незалежнасьці?
Карэспандэнт: “Вы гаварылі пра тое, што змаганьне за незалежнасьць – гэта асноўная задача Рады БНР. А хто ці што, на Вашую думку, найбольш пагражае незалежнасьці Беларусі?”
Сурвіла: “Да апошняга часу я думала, што адзінае, што пагражае незалежнасьці Беларусі, – гэта наш усходні сусед, таму што праз усю гісторыю Масква старалася знайсьці калідор у Эўропу і дзеля гэтага Кацярына ІІ забрала нас – акупавала, фактычна праглынула Беларусь.
Але цяперака іншае пытаньне паўстала. Падчас савецкай акупацыі, якая была ў вялікай меры расейскай акупацыяй, прамываліся мазгі нашага народу. Нашым людзям казалі, што там, на ўсходзе, нашыя браты, найлепшыя прыяцелі, што бязь іх мы ня можам жыць, што мы бедныя і г.д. І шмат людзей такім словам паверыла...
І цяперака, на жаль, ёсьць між беларусамі людзі, якія ўважаюць, што незалежнасьць не патрэбная. І гэта мяне страшэнна засмучае. Я не хачу верыць, што гэта магчыма, што наш тысячагадовы народ так можа думаць...”
Апытаньне ў Віцебску -- што або хто пагражае незалежнасьці Беларусі?
Карэспандэнт: “Спадарыня Івонка, ці згодныя вы зь нейкімі зь меркаваньняў, што цяпер прагучалі?”
Сурвіла: “Я згодная з тою часткаю людзей, якія казалі, што мы вінаватыя, але вінаватыя толькі часткова. Крышку так, як дзеці вінаватыя, якім кажуць увесь час, што трэба рабіць адно, другое. Яны пачынаюць гэта рабіць, але ня ведаюць, ці гэта правільна, ці не.
Так было з нашым народам вельмі доўга, аж да нядаўняга часу. І я дзеля гэтага думаю, што каб мы хацелі мець незалежнасьць, дык выйшлі б мільёнам на вуліцы 25 сакавіка...
Але частка людзей ня бачыць пагрозы незалежнасьці. Я зь імі ня згодная. Гэтыя людзі ня бачаць, што ёсьць сапраўдная небясьпека з боку Масквы. Захад гэта зразумеў цяпер, і Захад нам будзе памагаць. Я баюся таго, што можа зрабіць Лукашэнка, калі яму дадуць добрую ўзнагароду – высокую пазыцыю ў Маскве”.
Пол, месца жыхарства, прозьвішча...
Карэспандэнт: “У аўторак госьцяй нашага начнога эфіру была Алена Гапава, дырэктарка Цэнтру гендэрных дасьледаваньняў Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту. І сярод іншага яна сказала, што беларускія палітыкі, у тым ліку апазыцыйныя, часам зьняважліва ставяцца да ролі жанчыны ў грамадзкім жыцьці. Яна, праўда, у станоўчым пляне выдзеліла Аляксандра Мілінкевіча, які падкрэсьлівае ролю Іны Кулей, сваёй жонкі, падкрэсьлівае, што ягоная жонка – чалавек з сваімі меркаваньнямі, грамадзкай роляй. Ці мелі Вы калі-небудзь з-за полу праблемы ў стаўленьні беларускіх палітыкаў да Вас?”
Сурвіла: “У адной зь беларускіх газэтаў я бачыла артыкул, дзе гаварылася, што беларусы не гатовыя, скажам, мець жанчыну за прэзыдэнта. Гэта мяне крыху зьдзівіла, таму што нашая эміграцыя, якая прадстаўляе наш народ, мяне выбрала без усякіх праблемаў. І нават зь вялікім энтузіязмам. І супрацоўніцтва сапраўды цудоўнае паміж мною і мужчынамі-раднымі.
Я спатыкалася з бальшынёю беларускіх дэмакратычных палітыкаў – з Станіславам Шушкевічам, зь Вінцуком Вячоркам, зь іншымі -- і ніколі ніякага неналежнага стаўленьня не заўважыла. Сакрат Яновіч, праўда, казаў, што я страшэнная аптымістка, так што, магчыма, бачу толькі тое, што хачу бачыць”.
Карэспандэнт: “А ці адчувалі Вы калі кепскае стаўленьне да сябе праз тое, што ўжо шмат гадоў жывяце па-за межамі Беларусі? Ці не было такога, што нехта зь беларускіх палітыкаў казаў: вось, маўляў, Вы ня ведаеце той сытуацыі, якая ўнутры Беларусі, чаго вы лезеце з сваімі парадамі, ідэямі, калі мы тут жывем і лепш ведаем усё?”
Сурвіла: “Так, чула такое, але гэта ня мае нічога супольнага з фактам, што я жанчына. Бываюць закіды, і нават ня толькі тое, што я ня ведаю, але таксама, што мне лёгка адсюль гаварыць, калі тут няма ніякай небясьпекі. Гэта, я думаю, засталося з савецкіх часоў, калі ўгаворвалася людзям, што мы непрыстойныя людзі, што мы здраднікі, і такія розныя рэчы пра эміграцыю. Дык я думаю, што гэтае стаўленьне засталося ў некаторых людзей. Думаю, што чалавек, каторы разумее ролю ўраду ў экзылі, ведае, што мы робім тутака велізарную працу для Беларусі”.
Карэспандэнт: “На заканчэньне нашай размовы, спадарыня Івонка, я папрасіў бы вас яшчэ адказаць на адно пытаньне. Вы пішаце сваё прозьвішча зь дзьвюма літарамі л – Сурвілла. Мовазнаўцы гавораць, што такое напісаньне не адпавядае нормам беларускай мовы...”
Сурвіла: “Мне здаецца, што прозьвішчы пішуцца паводле традыцыі. І прозьвішча майго мужа (маё дзявочае прозьвішча – Шыманец) заўсёды пісалася зь дзьвюма л. Я бачыла ягоныя паперы з тых часоў, калі ён яшчэ быў малы хлопчык. І ён заўсёды хацеў, каб так пісалася.
Мне, магчыма таму, што жыву на Захадзе, падабаецца форма зь дзьвюма л. Але калі пішуць людзі з адным л, дык разумею гэта таксама. Так што для мяне гэта ня ёсьць праблемаю”.

Iвонка Сурвіла (Шыманец) нарадзілася 11 красавіка 1936 году ў Стоўбцах. З 1944 году – у эміграцыі. Жыла ў Францыі‚ Даніі‚ Гішпаніі. Цяпер жыве ў Канадзе.
Бацька – Уладзімер Шыманец, інжынэр, быў міністрам ва ўрадзе БНР. Таксама маляваў, аўтар эскізу марак БНР.
Вучылася ў Вышэйшай мастацкай школе ў Парыжы‚ скончыла лінгвістычнае аддзяленьне Сарбонскага ўнівэрсытэту (1959).
Акрамя роднае мовы‚ валодае яшчэ васьмю: францускай‚ гішпанскай‚ ангельскай‚ нямецкай‚ дацкай‚ лацінскай‚ нарвэскай‚ польскай.
У 1958-1965 гадох працавала ў беларускай рэдакцыі Гішпанскага нацыянальнага радыё. З 1969 году і да апошняга часу працавала англа-францускім перакладчыкам у Фэдэральным урадзе Канады.
Займалася жывапісам‚ удзельнічала ў мастацкіх выставах.
У 1989 годзе арганізавала Канадзкі фонд дапамогі ахвярам Чарнобылю ў Беларусі і заставалася яго кіраўніком да моманту абраньня старшынёй Рады БНР.
Мае дзьвюх дачок. Старэйшая Ганна-Прадслава жыве ў Тулюзе (Францыя), эканаміст. Малодшая, Паўлінка, – прафэсар этнамузыкалёгіі і музыкалёгіі ў каледжы Вартбург (штат Аёва, ЗША), дысэртацыя – беларуская рок-музыка. Мае ўнучку і чатырох унукаў.