Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі беларускія газэты 28 сакавіка ў розныя гады мінулага
“Звязда” ў 1937 годзе паведамляе са сходу пісьменьнікаў Беларусі: “Са спрэчак высвятляецца, што ў саюзе моцна працвятала падхалімства. Ворагі рабілі гэта з мэтай усыплення пільнасці кіраўнікоў. Аднак гавораць аб гэтым метадзе барацьбы класавага ворага яшчэ мала і не канкрэтна… Трэба адзначыць, што дысцыпліна ў саюзе дрэнная. На дзённым пасяджэнні схода не было ўчора нават паловы членаў саюза, але старшынствуючы т.Галавач усё-ж палічыў неабходным работу праводзіць. Па сутнасці гэта — парушэнне дэмакратыі, захоўваць якую абавязак і советскіх пісьменнікаў”.
“ЛіМ”, год 1947. Пад загалоўкам “Аб рабоце з маладымі пісьменнікамі” газэта працягвае тэму дзесяцігадовай даўніны: “Сістэматычнай работы па выхаванню маладых літаратурных кадраў, па наладжванню іх вучобы не вядзецца. Пісьменнікі старэйшага пакалення не выступаюць у друку з рэцэнзіямі на творы пачынаючых. Кабінет маладога аўтара не з’яўляецца цэнтрам штодзённай творчай работы з маладымі. Літкансультацыя наладжана слаба”. Тут жа паведамляецца: “За плагіяцтва Праўленне выключыла з кандыдатаў Саюза совецкіх пісьменнікаў Беларусі А.Маслоўскага”.
“Советская Белоруссия” ў 1997 годзе адзначае: “У слушнасьці выразу “каханьню кожны век падуладны” лекары вэнэралягічнага аддзяленьня пераконваюцца ці не штодня. І калі да 14-гадовых хворых на пранцы за апошнія гады там паціху прывыклі, дык дзед 1913 году нараджэньня зьдзівіў многіх. Яго ўзнагародзіла “брыдкай” хваробаю жанчына, што разьлічылася натурай за пазычаную бутэльку гарэлкі”.