Паводле БелаПАН Вечарам 23 сакавіка года ў 18 гадзін ля вёскі Быцева Бешанковіцкага раёну Віцебскай вобласьці адбылася аварыя на ўчастку прадуктаправода дызэльнага паліва "Унеча – Вэнтспілс". У выніку адбылася ўцечка 100 тон дызэльнага паліва.
Частка дызпаліва трапіла ў прыток Заходняй Дзьвіны – раку Ула. Ніхто зь мясцовых жыхароў не пацярпеў. Беларускія службы міністэрства надзвычайных сытуацыяў здолелі сабраць 90% нафтапрадуктаў. Ліквідацыя наступстваў аварыі працягваецца.
У ноч з 25 на 26 сакавіка дызпаліва, што трапіла ў Заходнюю Дзьвіну (Даўгаву), перасякло мяжу Латвіі. Зараз у раёне Краславы назіраецца забруджаньне воднай паверхні на працягу 20 кілямэтраў.
Гендырэктар Дзяржаўнай службы аховы асяродзьдзя Латвіі Віліс Аваціньш адзначыў, што беларускія спэцыялісты паспрабавалі максымальна абмежаваць распаўсюджваньне забруджаньня на тэрыторыю Латвіі. Калі раней размова ішла пра паласу забруджаньня прыкладна ў 8 км, то да Латвіі яно дайшло толькі ў выглядзе асобных плям, якія тонкай плёнкай пакрываюць 30-40% паверхні вады ў рацэ.
Сёньня латвійскі міністар навакольнага асяродзьдзя Латвіі Райманд Веёніс паведаміў, што Латвія заклікае Расею і Беларусь падпісаць трохбаковую дамову аб супрацоўніцтве ў прыродакарыстаньні ў басэйне Заходняй Дзьвіны – Даўгавы. Гэта зьвязана з уцечкай нафтапрадуктаў у Заходнюю Дзьвіну, што адбылася ў Беларусі.