Брат С.Высоцкага быў затрыманы КДБ

Радыё Свабода, Прага Малодшы брат лідэра незарэгістраванай партыі Свабоды Сяржука Высоцкага Мікалай быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ.
У пятніцу Сяржук Высоцкі быў выкліканы ў КДБ, але да сьледчага не пайшоў.

Два супрацоўнікі, якія прадставіліся маёрам і старэйшым лейтэнантам дзяржбясьпекі, пераблыталі Мікалая з братам. Яны прайшлі ў кватэру, дзе жыве Высоцкі, але палітыка ў ёй не знайшлі.

Сяржук Высоцкі цяпер знаходзіца ў Кіеве. Ён паведаміў Свабодзе, што не плянуе эміграцыю, і што мае намер правесьці ў сталіцы Ўкраіны прэсавую канфэрэнцыю і акцыю, прымеркаваную да 25-га Сакавіка.