Магілёў, Радыё Свабода 25 сакавіка ў Магілёве моладзь плянуе ўскласьці кветкі да будынку, дзе магілёўцы падтрымалі абвяшчэньне незалежнасьці БНР. Сярод буйных гарадоў сучаснай Беларусі Магілёў быў адзіным, дзе грамадзкасьць у 1918 годзе ўхваліла ідэю незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
У сакавіку 1917 году ў Магілёве паўстала першая беларуская нацыянальная арганізацыя, якая называлася “Магілёўскі нацыянальны камітэт”. 12 ліпеня 1918 году гэтая арганізацыя ініцыявала правядзеньне агульнагарадзкога сходу, на якім магілёўская грамадзкасьць падтрымала абвяшчэньне незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Пра абвяшчэньне незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі ў Магілёве даведаліся ў красавіку. На той час у горадзе стаялі польскія аддзелы генэрала Доўнара-Мусьніцкага ды войскі кайзэраўскай Нямеччыны. Нягледзячы на ваеннае становішча, сябры Магілёўскага нацыянальнага камітэту вырашылі адзначыць абвяшчэньне незалежнасьці БНР.
Распавядае гісторык Ігар Пушкін:
"Гэты сход адбыўся 12 ліпеня 1918 году. Сабралася амаль 400 чалавек. У парадку дня было адно пытаньне “Аб адносінах да абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі”. Дыскусіі, спрэчкі працягваліся амаль дзьве гадзіны. Урэшце пытаньне было пастаўлена на галасаваньне – ухваліць абвяшчэньне незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Пераважнай бальшынёй галасоў незалежнасьць БНР ухвалілі".
Падчас першай усясьветнай вайны ў Магілёве апынуўся Міхаіл Кахановіч, які пазьней стаў першым дырэктарам Віленскай беларускай гімназіі. Ягонымі намаганьнямі і паўстаў Магілёўскі нацыянальны камітэт.
Ігар Пушкін працягвае:
"Пасьля лютаўскай рэвалюцыі патрыятычна настроеныя магілёўцы вырашылі стварыць арганізацыю, якая б змагла аб’яднаць у Магілёве беларусаў. У сакавіку на кватэры прысяжнага паверанага Рэвута, шчырага беларуса, сабраліся тыя, хто падзяляў думку пра адраджэньне беларускай нацыі. А ў красавіку аформіўся гэтак званы Магілёўскі нацыянальны камітэт, пазьней ён стаў называцца Магілёўскі беларускі камітэт".
Міхаіл Кахановіч пасьля вяртаньня ў Магілёў бальшавікоў пераехаў у Менск, адтуль у Вільню. У 1925 годзе Кахановіч вяртаецца ў Беларусь. 11 жніўня 1933 году арыштаваны ГПУ БССР паводле справы "Беларускага нацыянальнага цэнтру". 9 студзеня 1934 году Міхаіл Кахановіч расстраляны. 16 жніўня 1956 году рэабілітаваны. Ягонае імя занесенае ў сьпісы Беларускага мартыралёгу.
Будынак у Магілёве (цяпер гэта краязнаўчы музэй), у якім на сходзе ухвалілі незалежнасьць БНР