Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі беларускія газэты 23 сакавіка ў розныя гады мінулага.
Вітаю! Вось якія напамінкі пра мінулае адшукаліся ў публікацыях беларускай прэсы ад 23 сакавіка розных гадоў.
На старонках “Чырвонай Полаччыны” ў 1927 годзе нехта Крушына рэцэнзуе спэктакль “Последний роман Флория Тоска”: “Пастаноўка да дня Парыскай Камуны. Можна было думаць, што будзе пастаўлена што небудзь з францускага тагачаснага жыцьця, ці ва ўсякім выпадку, што небудзь з рэвалюцыйных момантаў. Аказалася, што на сцэне дэманстрыраваўся нейкі кашмарны, надрыўна пусты “раман Флёрыя Тоска”. Нават сама Тоска — гераіня “раману” ня гледзячы на здольнасьць і мастацтва ігры, іграла нейкую “адпетую”, а ня знатную сьпявачку і красуню. Яна была больш падобна на старую вар’ятку… Артыстыя дрэнна зналі свае ролі. Часта заікаліся, што было вельмі прыкметна”.
“Знамя юности” ў 1977 годзе ва Ўсясьветны дзень мэтэаралёгіі друкуе рэпартаж зь Беларускага гідрамэтэацэнтру: “Ці ведаеце вы, што дзён з туманамі ў Менску больш, чым у Ленінградзе; што ў вокны паўднёвых бакоў у сталічных дамах сонца зазірае радзей, чым ва “ўсходнія” вокны; што менская вясна пачынаецца не 1 сакавіка, а 28 сакавіка (у прыродзе) і працягваецца да 21 траўня, што зімой у цэнтры гораду цяплей на два градусы…”
“Мы и время” Ў … ГОДЗЕ дае слова сакратару ЦК КПБ У.Плецюкову: “Калі зыходзіць з практычных дзеяньняў, а не з таго, што запісана ў праграмах, у Беларусі сёньня няма дзьвюх камуністычных партыяў. Ёсьць адна — КПБ. ПКБ, якая трапіла пад уплыў С.Калякіна і В.Новікава, ператварылася ў экстрэмісцкую нацыяналістычную арганізацыю правага кшталту, яшчэ больш небясьпечную для грамадзтва, чым БНФ, паколькі прыкрываецца левай фразэалёгіяй”.