Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі беларускія газэты 19 сакавіка ў розныя гады.
“Ніва”
“Ніва” ў 1967 годзе пад рубрыкай “Трыбуна чытачоў” зьмяшчае такі вось допіс: “Некаторыя звычаі, якія дайшлі да нас ад дзядоў і прадзедаў, з’яўляюцца зараз проста дзікімі. Вось, напрыклад, вясельны звычай зусім цяпер непрыемлівы. Заключаецца ён у кіданні цукерак у натоўп людзей у час ад’езду маладых да шлюбу. Людзі гнуцца, збіраюць гэтыя цукеркі. Прыкра глядзець ужо цяпер на гэты ўстарэлы звычай”.
“Советская Белоруссия”
“Горача падхопленая патрыятычная ініцыятыва масквічоў наладзіць 16 красавіка камуністычны суботнік у гонар 107-й гадавіны з дня нараджэння У.І.Леніна і 60-годзьдзя Вялікага Кастрычніка ў Менскім аэрапорце… — ганарыцца ў 1977 годзе “Советская Белоруссия”. — Экіпаж камандзіра карабля В.Луначкіна першы сярод лётнага складу Менскага аэрапорту на самалёце “Ан-24” выканаў рэйс у лік камуністычнага суботніка па маршруце Менск — Магілёў — Менск. Экіпаж, які ўзначальвае камуніст В.Тараканаў, забавязаўся выканаць дадатковы рэйс у Фонд міру”.
“Свабода”
Віктар Валадашчук на старонках “Свабоды” ў 1997 годзе адзначае: “Чалавек у скураной куртцы з вусамі шчоткай, прычоскай “вожыкам” і паходкай гусака мне запомніўся яшчэ год таму на адной студэнцкай маніфестацыі. Тады ён дапамагаў амонаўцам закідаць арыштаванага ў міліцэйскую машыну. Пазней я сустрэў яго ў Мінскім упраўленні ўнутраных справаў… І вось нядаўна я зноў убачыў гэтага тыпа: ён ішоў паперадзе калоны дэманстрантаў. Трымаючыся за рукі з суседзямі па шарэнзе, “вусаты” крычаў разам з усімі “Жыве Беларусь!” … У мяне не было сумненняў, што гэты “вусаты” — аператыўнік…”