Радыё Свабода, Наваполацак Сёньня ў Наваполацку адбылося Вялесаваньне: уручэньне штогадовай літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес”, заснаванай у 1993 годзе Таварыствам вольных літаратараў. Гэтым разам яе ляўрэатам стаў філёзаф і эсэіст Валянцін Акудовіч.
Прэмію Валянцін Акудовіч атрымаў за кнігу эсэ “Дыялёгі з Богам”, што выйшла летась у выдавецтве Ігара Логвінава. Намінаваліся таксама кнігі Міхася Андрасюка, Андрэя Хадановіча, Зьмітра Вішнёва і Сяргея Балахонава.
Аднак упершыню “Глінянага Вялеса” атрымаў не паэт, не празаік і не літаратурны крытык, а філёзаф.
Таксама ўпершыню Вялесаваньне адбывалася ня ў Полацку, а ў Наваполацку, і ўпершыню ляўрэат атрымаў не гліняны стод Вялеса, а карціну з выяваю крывіцкага божышча – апекуна прыгожага пісьменства і мастацтва.
Гаворыць заснавальнік прэміі літаратар Алесь Аркуш:
“Сёлетняе Вялесаваньне адбываецца ў наваполацкай гарадзкой выстаўнай залі, сярод карцінаў. І з гэтай нагоды мы вырашылі ўручыць нашаму ляўрэату жывапісную карціну з выяваю Вялеса полацкай мастачкі Тацяны Козік. Мне асабіста прыемна, што Валянцін Акудовіч стаў ляўрэатам прэміі, бо ён намінаваўся другім разам. Гэтага аўтара вельмі любяць, у тым ліку і ў нас у Полацку”.
У наваполацкай гарадзкой выстаўнай залі, дзе адбывалася ўрачыстасьць, было шмат аматараў літаратуры й сказалі шмат добрых словаў на адрас ляўрэата. А вось што сказаў нашаму радыё сам Валянцін Акудовіч:
“Я ўжо не ўпершыню станаўлюся ляўрэатам розных прэмій, але, магчыма, самая ўтульная, самая любімая прэмія — гэта якраз сёньняшняя. І нават не таму, што яна апошняя паводле часу, а таму, што “Гліняны Вялес” настолькі беларуская, настолькі нашая прэмія, што, атрымаўшы яе, ты як бы яшчэ раз становісься беларусам”.
Падчас уручэньня прэміі: Валянцін Акудовіч і Ўладзімер Арлоў. Фота Алеся Аркуша
Валянцін Акудовіч з прэміяй. Фота Алеся Аркуша