Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі беларускія газэты 13 сакавіка ў розныя гады мінулага.
Прывітаньне! Прапаную разам пагартаць беларускія газэты ад 13 сакавіка розных гадоў мінулага.
На гэтым тыдні 1927 году “Беларуская крыніца” пад загалоўкам “Дэмакратычныя “штукі” піша: “Бел. Гімн. ў Вільні нядаўна атрымала ад Куратара загад, каб безадкладна ў першых малодшых класах пачаць навучаньне польскай гісторыі папольску. Такі ж загад атрымалі школы і другіх народных меншасьцяў у Вільні. Такі загад цалком недарэчны, бо раз — што ў канцы году немагчыма дадаць новыя прадметы ў школе, а другі раз, — што вучэньне польскай гісторыі малых дзяцей папольску, якія толькі вучацца яшчэ чытаць і то пабеларуску, — выглядае на злую насьмешку”.
“ЛіМ” на гэтым тыдні 1937 году перадрукоўвае з “Правды” артыкул “Аб палітычнай паэзіі”: “Некаторыя крытыкі, што запаўнялі сваімі артыкуламі часопісы, нямала працы прыклалі, каб павярнуць нашу паэзію з правільнага шляху. Яны гаварылі паэтам: падалей ад штодзённага жыцця, а асабліва падалей ад газет. Гэта было накіравана да таго, каб пазбавіць партыю ад такой вострай зброі, як палітычная паэзія… Трэба разбіць да канца буржуазна-эстэцкія погляды на паэзію. Трэба высока ўзняць сцяг паэзіі яснай, поўнай глыбокіх мыслей і пачуццяў, паэзіі, палітычна завостранай”.
* Першы сакратар менскага гаркаму КПБ Людміла Залатарэвіч ў 1997 годзе са старонак “Советской Белоруссии” заяўляе: “Магчыма, зьявіўся адзіны шанц зьберагчы нашую краіну для нашых людзей. І мы лічым сваім абавязкам усяляк дапамагаць гэтаму руху. А калі ў далейшым мы ўбачым з боку Прэзыдэнта канкрэтныя факты праводзімай антынароднай палітыкі, то ён імгненна сустрэне з боку КПБ канструктыўную, але вельмі жорсткую апазыцыю”.