Вольга Караткевіч, Прага Гутарка з госьцем Начной Свабоды, студэнтам журналістыкі, палітыкам, каардынатарам творчай ініцыятывы “Беларускі Гальфстрым” Франкам Вячоркам
Караткевіч: Франак, Вы - начны чалавек?
Вячорка: Начны. Прынамсі, я адношуся да такога тыпу людзей, якія лічаць, што ноччу лепей рабіць што-небудзь карыснае, чымся проста спаць.
Караткевіч: А што Вы звычайна робіце карыснага ў гэтую пару?
Вячорка: Звычайна я генэрую розныя ідэі - звычайна гэта розныя вар''яцкія думкі кшталту агучыць фільм на беларускую мову, запісаць музычны альбом альбо зладзіць якую-небудзь палітычную акцыю.
Караткевіч: Ну, пра фільмы і акцыі мы пагаворым пазьней...
У Празе цяпер праходзіць фэстываль дакумэнтальнага кіно “Адзін сьвет”, і Франак Вячорка - герой аднаго зь фільмаў, “Урок беларускай”.
Караткевіч: Франак, што гэта за фільм?
Вячорка: Гэта фільм польскага рэжысэра Міраслава Дэмбіньскага пра падзеі ў Беларусі ўвесну 2006 году. Фільм пабудаваны па канцэпцыі супярэчнасьці паміж рознымі пакаленьнямі беларусаў, пакаленьнем савецкім старым, пакаленьнем, якое выхоўвалася на падручніках савецкай школы, сьпявала песенькі пра Леніна, і пакаленьнем новым - маладой Беларусі, якое разумее і ведае кошт свабоды і незалежнасьці.
Франак Вячорка нарадзіўся ў 1988 годзе ў Менску, скончыў Нацыянальны дзяржаўны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа, быў старшынём вучнёўскага самакіраваньня. Ён - удзельнік ліцэйскага тэатру, выдавец кампакт-дыскаў з творчасьцю ліцэістаў, кіраўнік і прадзюсар музычных праектаў “Я люблю ліцэй”, “Дзеепрыметнікі ў беларускай мове”. Цяпер вучыцца на факультэце журналістыкі БДУ.
“Мяне выхавалі зацятым гуманітарыем”
Караткевіч: Франак, якую Вы абралі спэцыяльнасьць і чаму?
Вячорка: Я паступіў на факультэт журналістыкі БДУ па спэцыяльнасьці “Інфармацыя і камунікацыя”. У прынцыпе плянаваў паступаць на факультэт паліталёгіі, але калі даведаўся, што ўсе месцы занятыя дзецьмі розных чыноўнікаў Савету міністраў, то хуценька ў апошні дзень падаў дакумэнты на факультэт журналістыкі і стаў там вывучаць піяр-тэхналёгіі камунікацыі. Вучуся зараз на другім курсе, пакуль што мяне не чапаюць...
Караткевіч: Нагадаю, што бацька нашага сёньняшняга госьця - Вінцук Вячорка, старшыня Партыі БНФ, маці - Арына Вячорка, кіраўніца рыцарскага клюбу “Вялікае Княства”. Ці бацькі неяк уплывалі на Ваш выбар? Ці адгаворвалі?
Вячорка: Бацькі заўсёды ўплываюць на выбар, прынамсі на этапе выхаваньня. Цябе выхоўваюць альбо матэматыкам-фізыкам, альбо касманаўтам, альбо кім яшчэ. Мяне выхавалі зацятым гуманітарыем, выхавалі ня толькі бацькі, выхаваў Беларускі гуманітарны ліцэй, выкладчыкі ліцэю - я прызвычаіўся дасьледаваць, шукаць, нешта рабіць, вучыцца на досьведзе сваіх продкаў, сваіх папярэднікаў у Беларусі і за яе межамі, і такім чынам мне патрапілася журналістыка - “Інфармацыя і камунікацыя” на журфаку. А бацькі - у пляне асабістага досьведу я лічу, што ў нейкай ступені працягваю справу бацькі, бо прынамсі бацька быў гуманітарыем, і я, здаецца, ім таксама пакрысе станаўлюся.
Караткевіч: Вашая першая публікацыя, здаецца, была ў часопісе “Роднае слова”. Можаце прыгадаць, пра што яна была?
Вячорка: Гэта было вельмі-вельмі даўно, я яшчэ вучыўся ў ліцэі, рыхтаваў працу на навукова-практычную канфэрэнцыю пад кіраўніцтвам Валянціны Сіўковіч на тэму “Замкнёныя групы назваў клясычнай літаратурнай мовы“. Гэта праца з дасьледаваньнем розных забытых беларусамі назваў - назвы пальцаў рук, шахматных фігураў, назвы месяцаў году, дзён тыдня. Я зрабіў дасьледаваньне - як такія назвы гучалі ў Менску, у рэгіёнах, у дыялектах, як прапаноўвалі іх называць мовазнаўцы - Вацлаў Ластоўскі, як прапанаваў называць месяцы Францішак Скарына - усё гэта я спалучыў, і атрымаўся мовазнаўчы аналіз, які надрукавала “Роднае слова”. Гэта быў першы крок у навуковай кар''еры. Але, на жаль, пакуль што навуковая кар''ера не працягваецца, хоць, магчыма, усё яшчэ наперадзе.
Франак Вячорка - каардынатар творчай ініцыятывы “Беларускі Гальфстрым”, кіраўнік праекту “Кінабібліятэка па-беларуску”, у рамках якога на беларускую былі прадубляваныя камэдыі “Любоў насамрэч”, “Шрэк-2” і зусім нядаўна - “Крымінальнае чытво”.
“Беларускамоўнае кіно - прарыў мовы ў сучасную сфэру”
Караткевіч: Часта ў дубляжы ўдзельнічаюць беларускія зоркі - Лявон Вольскі, наш цяперашні аўтар Аляксандар Памідораў. Ці проста прыцягваць да такой працы зорак і ці проста зь імі працаваць?
Вячорка: Прыцягваць проста. Усё з прычыны адсутнасьці нейкай альтэрнатывы. Паколькі гэты праект абсалютна новы, ніша ягоная пустая, дык любое запрашэньне да любога музыкі паўдзельнічаць у такім ультранеардынарным праекце заўсёды прымаецца зь вялікай ахвотаю. Прынамсі так было зь Лявонам Вольскім. Лявон і Ганна Вольскія самі запрапанавалі ўдзельнічаць у гэтым фільме, так што гэта нават не мая ініцыятыва - запрашаць зорак - яны самі запрашаюцца, чаму, у прынцыпе, я не праціўлюся. Ну, апроч зорак у нас удзельнічаюць і вядомыя журналісты, напрыклад, Ягор Маёрчык з Радыё Свабода, удзельнічаюць проста студэнты, акторы дзяржаўных тэатраў Беларусі. І ўсе яны ўносяць нейкі ўклад ня проста ў разьвіцьцё беларускага дубляжу таго або іншага фільму, а ўклад у разьвіцьцё цэлае культуры, бо кіно - вельмі важны пласт культуры, а беларускамоўнае кіно - гэта пэўны прарыў беларускае мовы ў сучасную сфэру.
Караткевіч: Франак, а дзе можна набыць “Крымінальнае чытво” па-беларуску?
Вячорка: Я не распаўсюджваю дыскі, мы займаемся толькі дубляжом. А набыць можна ў некаторых распаўсюднікаў у інтэрнэце - варта набраць у google.com “Крымінальнае чытво“, “Беларускі Гальфстрым”, і я думаю, што ў каго-небудзь дакладна знойдзецца гэты прадукт.
З 2001 году Франак – сябар “Маладога фронту”, у 2005-м – адзін з заснавальнікаў “Моладзі БНФ”, ад сакавіка 2006-га – сябра Партыі БНФ, якою кіруе ягоны тата – Вінцук Вячорка. Франак – кіраўнік міжнароднай адукацыйнай камісіі пры “Моладзі БНФ” і кіраўнік культурніцкай камісіі Партыі БНФ. У часе леташняй прэзыдэнцкай кампаніі ўваходзіў у прэс-групу Аляксандра Мілінкевіча, цяпер – рэдактар сайту кампаніі аб''яднаных дэмакратаў “За свабоду”.
“Наша задача аб''ядноўваць, калі не ў рэальнасьці, дык хоць бы ў інтэрнэце”
Караткевіч: Што гэта за “аб''яднаныя дэмакраты”, якіх прадстаўляе гэты сайт, і што гэта за сайт?
Вячорка: Сайт аб''яднаных дэмакратычных сілаў і іх кампаніі “За свабоду” павінен быў адчыніцца яшчэ ўлетку мінулага году, але ў сувязі з рознымі пэрыпэтыямі ўнутры самой кааліцыі сайт ня быў адчынены, аднак плянуецца, што напярэдадні 25 сакавіка ён займее сваё месца ў інтэрнэце і яго можна будзе пабачыць на адрасе svaboda.info. Што да сытуацыі ў аб''яднаных дэмакратычных сілах, дык яна не такая складаная, як пра гэта гаворыцца. Безумоўна, кожная палітычная структура ў складзе аб''яднаных сілаў найперш працуе на сваю праграму, на свае каштоўнасьці, на сваё бачаньне палітычнае будучыні Беларусі. Але мэты і задачы ва ўсіх блізкія.
Караткевіч: Але Вы ўхіліліся ад адказу – каго канкрэтна прадстаўляе сайт? Калі будзе свой заклік да 25 сакавіка ў Анатоля Лябедзькі, свой – у Аляксандра Мілінкевіча і свой – у Вінцука Вячоркі, чый заклік будзе на сайце?
Вячорка: Усіх трох палітыкаў. Нашая задача, і мая асабістая задача – ні ў якім разе нікога не сварыць і не ствараць штучных канфліктаў, як гэта любяць вельмі многія як палітыкі, так і проста людзі – блогеры, журналісты. Галоўная задача – спрабаваць аб''яднаць – калі не ў рэальнасьці, не ў жыцьці, дык хоць бы ў інтэрнэце.
Караткевіч: А як вы ацэньваеце падрыхтоўку да сьвяткаваньня 25 сакавіка?
Вячорка: Падрыхтоўка ідзе вельмі заканамерна, зьяўляецца шмат інфармацыйных нагодаў, вельмі добра, што шмат выступае зь цікавымі ідэямі Аляксандар Мілінкевіч, падаюцца вельмі клясныя прапановы з боку аргкамітэту акцыі 25 сакавіка – пра збор подпісаў пад заклікам “Я прыйду 25 сакавіка”, пра збор адрасоў тых людзей, якія маглі б прыняць гасьцей з рэгіёнаў на 25 сакавіка. Прынамсі інфармацыйная прастора напоўненая гэтай датай, і людзі, блізкія да нашых каштоўнасьцяў, яны ўжо – я ўпэўнены на 100 працэнтаў – ведаюць пра акцыю і абавязкова на яе зьявяцца. Нашая задача – прыйсьці на акцыю і паказаць, што нас яшчэ не зламалі і што нас яшчэ шмат.
Караткевіч: Аляксандар Мілінкевіч запрашае да ўдзелу ў акцыі 25 сакавіка і эўрапейскіх палітыкаў, якія займаюцца Беларусьсю. А ці “Беларускі Гальфстрым” мае нейкія ініцыятывы з гэтай нагоды?
Вячорка: Безумоўна. “Беларускі Гальфстрым” у рамках агульнай тэндэнцыі запрасіць 200 палітыкаў з краінаў Эўразьвязу – усіх на сьвеце, “жука і жабу” – у Беларусь вырашыў запрасіць Квэнтына Тарантына. Апрача таго, што ён возьме ўдзел у акцыі ў 12.00, у 19.00 яму будзе прадэманстраваны ў сядзібе Партыі БНФ фільм “Крымінальнае чытво”. Зварот ад “Гальфстрыму” ўжо падтрыхтаваны. Спадзяюся, ён возьме ўдзел. Нядаўна была цырымонія “Оскара”, дзе ён браў удзел, зараз ён больш-менш вольны – думаю, што прыедзе.
“Дзяцінства ня памятаю”
Караткевіч: Неяк у адной размове са мной Франак Вячорка вобразна выказаўся “Дзяцінства ня памятаю, памятаю размовы пра палітыку”. Калі Вы сьвядома пачалі прыслухоўвацца да размоваў пра палітыку?
Вячорка: Ну, я неяк усё жыцьцё варыўся ў гэтым палітычным кактэйлі, усё жыцьцё бачыў усе гэтыя палітычныя кампаніі, усе гэтыя пэрыпэтыі, з самага дзяцінства назіраў палітычную эвалюцыю Лукашэнкі і ўсяго гэтага апарату – ну й проста выгадаваўся, і проста не магу ня бачыць усё праз прызму палітыкі. Усё ў мяне так ці інакш зьвязана з палітыкай.
Караткевіч: А Вы верыце ў маральнасьць у палітыцы?
Вячорка: Безумоўна.
Караткевіч: А кім сябе бачыце ў палітыцы? Ці зьбіраецеся рабіць палітычную кар''еру?
Вячорка: Ясна, што зьбіраюся. Хто ў маладым максымалісцкім узросьце не зьбіраецца рабіць палітычную кар''еру? Тым больш з такім “бэкграўндам”, як я?
Караткевіч: Франак, ня ведаю, як Вы ставіцеся да 8 сакавіка, але мы сёньня і заўтра будзем гаварыць пра гэты дзень – Вы лічыце 8 сакавіка сьвятам?
Вячорка: Ну, сьвятам не лічу, але сваёй любімай дзяўчыне абавязкова што-небудзь падарую.
Караткевіч: А што Вы цэніце ў дзяўчатах і жанчынах?
Вячорка: Цаню характар. Гэта мусіць быць вельмі надзейны чалавек. Надзейны, верны і адказны. І яшчэ для мяне важна, каб той чалавек, якога я кахаю, які будзе са мной – каб ён падзяляў мае погляды. Мне гэта неабходна псыхалягічна.