Уладзімер Глод, Менск Намесьніца кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Натальля Пяткевіч і міністар унутраных справаў Уладзімер Навумаў на прэсавай канфэрэнцыі ў штаб-кватэры ААН ў Нью-Ёрку распавялі журналістам пра тое, што на абшарах СНД нідзе так уважліва ня ставяцца да барацьбы з сэксуальным нявольніцтвам, як у Беларусі.
Што думаюць наконт гэтага ды іншых выказваньняў беларускіх чыноўнікаў у Нью-Ёрку прадстаўнікі беларускіх жаночых арганізацыяў?
Ірына Альхоўка, каардынатар праграмы "Ла страда" у Беларусі, той самай, чыя рэкляма пэрманэнта знаходзіцца на шчытах, на тэлебачаньні, у іншых мэдыях і скіраваная на прафіляктыку гандлю жанчынамі, адзначае, што Беларусь, параўнальна зь іншымі краінамі СНД зрабіла крок наперад у расьсьледаваньні такіх злачынстваў:
“У нашай краіне больш увагі аддаецца тым праграмам, скіраваным на барацьбу з гандлем жанчынамі, якія праводзяць праваахоўныя органы. А мне як чалавеку, які даўно займаецца гэтай праблемай, хацелася б, каб дзяржава ў роўнай ступені зьвяртала ўвагу і на абарону ахвяраў гандлю жанчынамі. Хацелася таксама, каб ня толькі расьсьледаваньні злачынстваў, якія ўжо адбыліся, але і прэвэнтыўныя праграмы рабіліся ня толькі сіламі грамадзкіх міжнародных арганізацыяў, але і з дапамогай дзяржаўных структураў", - зазначае Ірына Альхоўка.
Яна перакананая, што трэба вучыць моладзь, як не патрапіць у сэксуальнае рабства, даваць прававую інфармацыю, распавядаць, як сябе засьцерагчы.
Старшыня рады грамадзкага аб''яднаньня "Беларуская арганізацыя працоўных жанчын" Ірына Жыхар падкрэсьлівае, што справу абароны жанчын беларускія ўлады спрабуюць вырашаць выключна празь дзяржаўныя структуры, не зважаючы на грамадзкія арганізацыі, якія таксама займаюцца гэтай праблематыкай. І тут, лічыць спадарыня Жыхар, дзяржава робіць моцны перагіб:
“Прыкладам, дзяржава зачыніла шлюбныя агенцтвы. Зрабілі гэта таму, што вырашылі, быццам там ідзе гандаль жанчынамі. А я ведаю, што многія беларускія жанчыны з-за гэтага цяпер перажываюць. Яны ўжо ня могуць скарыстацца гэтай паслугай, якая была раней. Яна вельмі звужаная цяпер. І таму ёсьць праблема стварэньня сям’і. Мы гэта ведаем на прыкладзе нашай грамадзкай арганізацыі, бо, на жаль, з розных прычынаў сем''і распадаюцца".
Ірына Жыхар перакананая: “Цывілізаваная дзяржава, перш чым рабіць пэўныя крокі, мусіць запрасіць для размовы тых, хто гэтай праблемай займаецца. І абмеркаваць, якія мэтады тут трэба выкарыстоўваць. А тут атрымаўся перагіб, паколькі дзяржава, як заўжды, палічыла, што яна лепш ведае, што рабіць".