Тацяна Поклад, Прага У працоўныя дні сонца сьвеціць часьцей, чым у выходныя. Нямецкія навукоўцы дасьледвалі, ці насамрэч гэта так і ў чым прычына такой зьявы.
Ці насамрэч надвор’е ў выходныя горшае, чым у працоўныя дні? Магчыма, так толькі здаецца, бо дрэннае надвор’е ў выходныя, якое нечакана блытае пляны, запамінаецца надоўга?
Нямецкія навукоўцы спэцыяльна дасьледавалі гэта. Вынікі апублікаваныя ў спэцыялізаваным навуковым часопісе Geophysical Research Letters.
Мэтэаролягі Дамінік Баўмэр (Dominique Baumer) і Бэрнхард Вогэль (Bernhard Vogel) у сваім дасьледваньні аналізавалі дадзеныя пра надвор’е з 12 розных мэтэастанцый ў Нямеччыне за пэрыяд ад 1991 да 1995 году.
Высьветлілася, што напачатку тыдня сонца сьвеціць у сярэднім на чвэрць гадзіны даўжэй, чым у суботу. Больш таго, напрыканцы тыдня, ў выходныя дні, ападкі бываюць на 10% часьцей, чым на пачатку тыдня, у працоўныя дні. І колькасьць ападкаў у суботы і нядзелі большая, чым у іншыя дні.
Паводле вынікаў аналізу, найбольшая тэмпэратура цягам тыдня бывае па серадах – яе сярэдні паказьнік на 0,2 градусы вышэйшы за суботні паказьнік.
Прычына – дзейнасьць чалавека
Нямецкія навукоўцы цьвердзяць, што надвор’е такім чынам зьмяняе выкід газаў у атмасфэру Зямлі ў гадзіны пік цягам тыдняў.Нямецкі мэтэароляг Дамінік Баўмэр падкрэсьлівае, што ў прыродзе няма такога працэсу, які б можна было назіраць доўгі час з пэрыядычнасьцю ў тыдзень. Таму гэтая зьява можа быць зьвязаная толькі з дзейнасьцю чалавека.
“Усё паказвае, што пацяпленьне ў працоўныя дні вызначаюць такія часьцінкі, як сульфаты, а ў іх выдзяленьні вінаваты чалавек”, - адзначае іншы аўтар дасьледаваньня Бэрнхард Вогэль. У працоўныя дні ў выніку прамысловай дзейнасьці і руху транспарту такіх часьцінак зьяўляецца больш, тым часам у выходныя іх колькасьць зьмяншаецца, таму тэмпэратура паніжаецца.
Толькі мэгаполісы?
Вышэйшая тэмпература і меншая колькасьць ападкаў у працоўныя дні ў параўнаньні з выходнымі зафіксаваная ўсімі 12 мэтэастанцыямі, дадзеныя якіх браліся для дасьледаваньня, пры гэтым частка станцыяў – у вялікіх гарадах, частка – у сельскіх рэгіёнах. Так што не мае значэньня, ці гэта мэгаполіс, ці маленькае мястэчка, “гэта не зьява аднаго пэўнага віду мясцовасьці, якую можна было б патлумачыць, напрыклад, непасрэднай цеплавой эмісіяй”, - адзначае адзін з аўтараў дасьледаваньня Дамінік Баўмэр.
Тое, што гэтая зьява зафіксаваная ня толькі ў мэгаполісах, сьведчыць, як далёка зайшлі уплывы дзейнасьці чалавека на зьмены клімату на Зямлі. Глябальнае пацяпленьне у выніку дзейнасьці чалавека зьяўляецца прызнаным фактам, і навукоўцы высьветлілі яшчэ адзін нечаканы бок гэтай зьявы.