Радыё Свабода Сёньня на вэб-сайце "Свабоды" адбылася онлайн-канфэрэнцыя са старшынёй рады Згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына” Аленай Макоўскай, гісторыкам Яўгенам Анішчанкам і пісьменьнікам Уладзімерам Арловым. svaboda.org/forum --> http://archive.svaboda.org/forum/Forum.aspx
У Кобрыне на Берасьцейшчыне пачата будаўніцтва праваслаўнага храма ў гонар расейскага фэльдмаршала Суворава. Прадстаўнікі мясцовай улады заяўляюць, што гэты праект дае магчымасьць стварыць у спалучэньні з ужо існуючым музэем Сувораву ваенна-патрыятычны комплекс.
Па ініцыятыве Згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына” распачата грамадзянская кампанія супраць будаўніцтва, да якой далучыліся грамадзкія аб’яднаньні “Саюз беларускіх пісьменьнікаў” і “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”.
Алена Макоўская – скончыла лінгвістычны ўнівэрсытэт і акадэмію кіраваньня пры Савеце міністраў (цяпер – пры прэзыдэнце РБ), на 3-м зьезьдзе у 2001 годзе абрана на пасаду старшыні рады Згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”, пераабраная на 4-м зьезьдзе ў 2005.
Яўген Анішчанка нарадзіўся ў 1955 годзе ў вёсцы Бранцава Аршанскага раёну. Скончыў гістфак БДУ. Працаваў настаўнікам, служыў у савецкай арміі (як сам прыгадвае, “побач з Лукашэнкам”). З 1985 года у інстытуце гісторыі Акадэміі навук. Кандыдат гістарычных навук (тэма дысэртацыі “Зямельныя адносіны на Беларусі ў канцы 18-га стагодзьдзя”), доктарская дысэртацыя на тэму “Палітычная гісторыя Беларусі ў часы падзелу Рэчы Паспалітай”, у якой даказвалася, што Расея нясе галоўную адказнасьць за падзел Рэчы Паспалітай, не прайшла ВАК. Аўтар кнігі “Палітычная гісторыя ў часы падзелу Рэчы Паспалітай”. 19 лютага 2007 года быў звольнены з інстытуту гісторыі Акадэміі навук.
Уладзімер Арлоў – скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, удзельнічаў у самвыдатаўскіх альманахах "Мілавіца" і "Блакітны ліхтар". Першая кніга выйшла ў 1986 годзе. Аўтар больш як дваццаці кніг прозы, паэзіі, эсэ і гістарычных нарысаў. Узнагароджаны мэдалём Францішка Скарыны (1991), ляўрэат Літаратурнай прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭH-цэнтру. З 1988 году сябра Рады "Мартыралёгу Беларусі". Творы перакладзеныя на дваццаць пяць моваў.
У інтэрвію Радыё Свабода ўдзельнікі он-лайн канфэрэнцыі сказалі:
Алена Макоўская: “Згуртаваньне беларусаў сьвету “Бацькаўшчына” мае сваімі асноўнымі мэтамі адраджэньне Беларусі як сувэрэннай дзяржавы, выхаваньне нацыянальнай сьвядомасьці, спрыяньне росту павагі беларусаў да сваёй гісторыі, культуры і мовы. Гэта запісана ў статуце, і на гэтым будуецца праца аб’яднаньня цягам 16 гадоў. Мы лічым, што ўшанаваньне Суворава на беларускай зямлі – гэта праява гістарычнага бяспамяцтва, зьдзек і непавага да памяці продкаў, якія змагаліся за незалежнасьць нашай краіны.
Сувораў прыйшоў да нас не з гуманітарнай місіяй, ён быў карнікам і акупантам для Беларусі. Нават у Расеі, якой Сувораў і служыў, яго імя не кананізавана. Дык каму будуць маліцца беларусы ў кобрынскім храме?.. Вайскоўцу-чужынцу, які тапіў у крыві нашы нацыянальна-вызвольныя паўстаньні, які прынёс на штыках сваіх салдат прыгоннае рабства ў Беларусь? Яшчэ Канфуцый сказаў: “Калі імёны не адпавядаюць сапраўднаму сэнсу, то справы не могуць ісьці пасьпяхова....” Ніводная краіна не ўшаноўвае сваіх акупантаў, а народ, які ня памятае пра мінулае, ня мае будучыні...”
Яўген Анішчанка: “Я лічу, што гэта робяць палітыкі мілітарысцкага пляну, якія хочуць паказаць, што Беларусь нібыта зьяўляецца шчытом Расеі на заходнім накірунку. Яны ўсё зробяць дзеля таго, каб загадаць беларускаму народу літаральна легчы касьцьмі за чужыя інтарэсы.
Уладзімер Арлоў: “Гэта, безумоўна, будзе праявай посткаляніяльнай ці нават каляніяльнай сьвядомасьці, на якую хворыя і сьвецкія, і духоўныя праваслаўныя ўлады Беларусі. Я шмат пісаў пра асобу Суворава, і гэта, безумоўна, антыгерой нашай гісторыі, як антыгероямі нашай гісторыі ёсьць Іван Жахлівы, Пётр Першы... Я думаю, што ў гэтага праекту (нават калі ён будзе зьдзейсьнены, у ва што ня хочацца верыць), будзе лёс незайздросны”.