Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі беларускія газэты 2 сакавіка ў розныя гады мінулага.
Дзень добры! Беларуская “Свабода” згадвае дзень 2 сакавіка мінулага з дапамогай газэтаў розных гадоў.
“Сялянская ніва”, год 1927. Газэта паведамляе пра выпадак у рэдакцыі газэты “Наш Голас”: “Беларуская газэта “Наш Голас” у адным са сваіх нумароў зьмясьціла зацемку, што як Паўлюкевіч і Валэйша, таксама быццам і Мамонька мае сувязь з дэфэнзываю. Але, калі рэдактар “Нашага Голасу” пры асабістым вымаганьні Мамонькаю, ня даў фактаў, дык Мамонька хапіў крэсла і бах… па галаве рэдактара, зрабіўшы яму лёгкую рану”.
У 1957 годзе на гэтым тыдні прэзыдэнт Рады БНР Мікола Абрамчык піша да 50-годзьдзя Станіслава Станкевіча: “Мы сяньня ганарымся, што за апошнія тры гады наша мюнхенскае выдавецтва “Бацькаўшчына” дало сьвету 13 кніг манумэнтальных, а мюнхенскі Інстытут — рад навуковых зборнікаў і паасобных манаграфіяў у беларускай, ангельскай і іншых мовах. Буйная, вялікая работа праробленая Вамі, Дарагі Доктар. Нікому лепш ня ведама, як мне, чые ў гэтым заслугі… Дай-жа Божа Вам здароўя. Няхай Усемагутны захавае нам Вас на даўгія гады, каб Вы, вярнуўшыся ў Вольную Беларусь із сваёй сямейнай, там у лепшых абставінах яшчэ больш узбуйнілі сваю творчасьць”.
“Мы и время” на гэтым тыдні 1997 году друкуюць заяву Менскага гарадзкога савету Руху за сацыяльны прагрэс і справядлівасьць: “Цяперашні Прэзыдэнт Літоўскай Рэспублікі А.Бразаўскас, работнікі праваахоўных органаў Літвы Бэтынгіс і іншыя, вінаватыя ў незаконным перасьледзе сваіх ідэйных праціўнікаў, занесеныя ў сьпіс асобаў, якім інкрымінуецца парушэньне правоў чалавека і практыка дзяржаўнага тэрарызму. У які б пункт зямнога шара ні закінуў іх лёс, мы будзем рашуча настойваць на іхным росшуку, арышце і накіраваньні ў суд за зьдзейсьненыя злачынствы, без ужываньня тэрміну даўнасьці”.