Радыё Свабода, Прага Выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Джэф Трымбл уручыў Беларускай службе прыз за Выдатнае дасягненьне ў мультымэдыйнай канвэргенцыі ў намінацыі “Найлепшы камандны праект канвэргенцыі”.
Ганараваньне праводзілася ўпершыню, сярод мноства ўдзельнікаў у фінале апынуліся пяць службаў, і Беларуская служба выйграла самы прэстыжны прыз – за посьпехі і наватарства ў пашырэньні інфармацыі праз розныя плятформы – радыё, інтэрнэт (тэксты, фота, аўдыё, відэа), мабільную сувязь і за актыўнае выкарыстаньне ў сваёй дзейнасьці “народнай журналістыкі” – лістоў, званкоў, СМС-паведамленьняў, фатаграфіяў.
Прыняўшы ўзнагароду, дырэктар Беларускай службы Аляксандар Лукашук зазначыў:
“Прыемна, што наша праца прызнаная найлепшай сярод 24 службаў Радыё Свабода/Радыё Свабодная Эўропа.
Сёньня пра гэту ўзнагароду ня толькі пачуюць слухачы, але пра яе прачытаюць наведнікі нашай інтэрнэт-старонкі, якія таксама змогуць пабачыць фатаздымкі з цырымоніі ўзнагароджаньня, паслухаць нашу гутарку яшчэ раз у любы зручны для сябе час. Іншымі словамі – адзначана тое, што мы працуем з аўдыторыяй, выкарыстоўваючы розныя тэхнічныя спосабы дастаўкі інфармацыі, дарэчы – у два бакі.
Значную частку нашай праграмы цяпер ствараюць самі слухачы і наведнікі сайту svaboda.org. Летась мы атрымалі каля 6000 тэлефанаваньняў на наш аўтаадказьнік, тысячы СМС-паведамленьняў, каля 10 тысячаў фатаздымкаў -- бяз гэтага ўдзелу аўдыторыі, які зрабіла магчымым канвэргенцыя, новыя тэхналёгіі, немагчыма ўявіць Радыё Свабода сёньня”.
Першая ў гісторыі Радыё Свабода узнанагарода за “Выдатнае дасягненьне ў мультымэдыйнай канвэргенцыі” цяпер будзе захоўвацца ў Беларускай службе.
Падчас прэзэнтацыі фіналістаў. На экране -- Беларуская служба з узнагародай "За найлепшае асьвятленьне гарачых навінаў у 2006 годзе"
Супрацоўнікі Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода вітаюць пераможцаў
Дырэктар Беларускай службы Аляксандар Лукашук тлумачыць, чаму служба ізноў перамагла
В.А. Прэзыдэнта РСЭ/РС Джэф Трымбл уручае новую ўзнагароду
Прыз пайшоў па руках
Гл. таксама Прыз 2006 году “За Найлепшае Асьвятленьне Гарачых Навінаў” – Беларускай службе!