Радыё Свабода Кіраўніцтва рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Целяханы” лічыць мэтазгодным замест лыжаў вырабляць мэблю для лецішчаў і месцаў адпачынку.
Праца прадпрыемства, якое ёсьць адзіным вытворцам лыжаў у Беларусі, знаходзіцца пад асабістым кантролем Аляксандра Лукашэнкі. Нягледзячы на гэта, цяперашняя рэнтабельнасьць вытворчасьці ў “Целяханах” складае -27 %.
Як паведаміў дырэктар прадпрыемства Сяргей Юркевіч, каб пачаць працаваць бяз стратаў, неабходна вырабляць прадукцыі на 5 мільярдаў рублёў штогод (у мінулым годзе гэты паказчык складаў менш за 2 мільярды). Таму кіраўніцтва прадпрыемства мяркуе замест вытворачасьці лыжаў перайсьці на выпуск мэблі, якая б прызначалася для выкарастаньня на лецішчах, у парках ды іншых месцах адпачынку.