Гомель: школьнікі зноў на вакацыях з-за грыпу

Радыё Свабода Зь сёньняшняга дня ва ўсіх школах Гомелю адмянілі заняткі з прычыны эпідэміі грыпу. Распараджэньне на гэты конт выдаў гарвыканкам.
У гарадзкім аддзеле адукацыі адзначаюць, што на вымушаныя вакацыі выправілі больш як 50 тысяч дзяцей зь сямідзесяці адной школы.

Пастанавілі ўвесьці каранцін, бо за апошнія дні захварэлі на грып і прастудныя хваробы каля 30 працэнтаў школьнікаў.