Вольга Караткевіч, Прага Госьць “Начной Свабоды” – гісторык зь Вільні Сяржук Вітушка.
Караткевіч: “Вы, увогуле, начны чалавек?”
Вітушка: “Так, я дапаздна слухаю радыё, і ўначы ідуць вельмі цікавыя праграмы – слухаю рускую “Свабоду”, тут у нас у Вільні ў FM-дыяпазоне можна слухаць рускую “Свабоду”, дык я карыстаюся гэтым і слухаю”.
“Тое, што мы часта ўспрымаем на веру, ня робіць нам гонару”
Караткевіч: “Вось у перадачы беларускай “Свабоды” вы сказалі: я ня веру, а ведаю. Пакінем веру нашым дзецям, а самі будзем больш ведаць, разумець. Пры якіх абставінах вы, Сяржук, задумаліся над фэномэнам веры? Вы гаворыце пра тое, што мары выдаюць за веру...”
Вітушка: “Можа быць, канчаткова я задумаўся пра гэта зусім нядаўна, у апошнія два-тры гады, калі перачытаў Аляксандра Меня, калі пачаў слухаць на рускай “Свабодзе” айца Якава Кротава – я зразумеў тады, што, сапраўды, трэба карыстацца сваім крытычным розумам, іранічным розумам, для таго, каб разумець сэнс рэчаў. А тое, што мы часта ўспрымаем на веру, нейкія нам незразумелыя рэчы, ну, дык гэта ня робіць нам гонару. Трэба памятаць, што мы – “чалавекі разумныя”, і карыстацца гэтым. А пра веру задумаўся даўно, гэта яшчэ ў дзяцінстве такое было выхаваньне, хай сабе не рэлігійнае, не ўцаркаўлёнае, але ўсе гэтыя нормы, законы – не ўкрадзі, не рабі кепскага, – было такое з самага пачатку ў сям''і. Тады ўжо ў сталым узросьце, недзе ў 1980-я гады, я хрысьціўся, сьвядомы такі ўчынак зрабіў, і з таго часу шукаю, шукаю...”
“Ва ўнівэрсытэце трэба было як ледаколу разьбіваць гэтыя завалы савецкай ідэялёгіі...”
Караткевіч: “Сяржук Вітушка нарадзіўся ў мястэчку Чысьць на Маладэчаншчыне ў 1965 годзе. Пасьля сярэдняй школы працаваў наладчыкам на заводзе "Інтэграл" у Менску, пасьля вучыўся на гістарычным факультэце. Скажыце, які пэрыяд вы дасьледавалі?”
Вітушка: “Мяне заўсёды цікавіла бліжэйшая, найноўшая гісторыя, пазьней я працаваў у "Беларускай хатцы" ў Менску, філіяле музэю Багдановіча – так што гэтая найноўшыя гісторыя, жывая гісторыя мяне цікавіла, і потым я ўжо гэтым і займаўся, гэта была мая прафэсія. Мне ўдалося запісаць нейкія цікавыя інтэрвію, сабраць нейкія цікавыя дакумэнты ўжо тут, у Вільні”.
Караткевіч: “Скажыце, калі параўнаць гады вашага навучаньня і цяперашні час – ці можна неяк адрозьніць стаўленьне да беларускай гістарычнай навукі і да беларускай гісторыі ў тыя, яшчэ савецкія часы, і цяпер, ужо ў беларускія часы, пры пэўным савецкім падыходзе?”
Вітушка: “Я думаю, што многа зьмянілася. Тады ва ўнівэрсытэце трэба было як ледаколу разьбіваць гэтыя завалы савецкай ідэялёгіі. Я адзін гаварыў у групе і на ўсім курсе па-беларуску, і экзамэны ўсе здаваў па-беларуску... Хто пасьмейваўся, хто паглядаў як на дзівака нейкага – і настаўнікі, і выкладчыкі, і аднакашнікі. Сёньня ўжо ня трэба быць такім рэвалюцынэрам, сёньня ўжо беларуская мова і пагляд на самастойную беларускую гісторыю спраўдзіўся, і ніхто не назаве нацыяналістам чалавека, які заікнуўся пра Эфрасіньню Полацкую, Вітаўта ці пра Каліноўскага – а ў свой час на катэдры беларускай гісторыі маглі абвінаваціць у нацыяналізьме, калі ты спрабаваў штосьці гаварыць пра Каліноўскага ці пра ВКЛ...”
“Талака”: мы сталі заканадаўцамі моды, прыдумалі такі стыль беларускага маладзёвага жыцьця”
Караткевіч: “У сярэдзіне 1980-х гг. Сяржук Вітушка быў адным зь ініцыятараў стварэньня і кіраўніком моладзевага нефармальнага адраджэнскага клюбу "Талака". Прайшло 20 гадоў – назавіце самых слынных ці самых плённых талакоўцаў”.
Вітушка: “Тады быў унікальны час, тады сабралася сузор''е такіх асобаў – мастак Гэнік Лойка, музыка і фатограф Валодзя Бербераў, былі былыя "Майстроўцы" – Вінцук Вячорка, Віктар Івашкевіч... З маладзейшых, хто прыйшоў у Талаку на нашу агітацыю, назаву Алену Ткачову, мастачку і сьпявачку. Многа людзей – хацеў бы аднавіць нашае сяброўства, на жаль, яно перарвалася з розных прычынаў – кожны заняўся сваёй прафэсіяй, сваёй сям’ёй, разьбегліся многія – хто ў Амэрыцы, хто ў Брытаніі, хто дзе, але я думаю, што яшчэ ёсьць нам пра што пагаварыць, калі зьбярэмся разам”.
Караткевіч: “Скажыце, а што было галоўным вынікам Талакі, і чаго не ўдалося, на вашую думку?”
Вітушка: “Ну, галоўнае, можа быць, тое, што мы сталі заканадаўцамі моды, прыдумалі такі стыль беларускага маладзёвага жыцьця, бо тады ўсе 24 гадзіны ў суткі мы думалі па-беларуску і нешта рабілі беларускае – ці мы сьнілі сны, ці мы ці мы дзейнічалі хто на сваім заводзе, хто ў сваім унівэрсытэце, і вось гэта такое жыцьцё як беларушчына – гэта мы зрабілі. Не як прафэсія, бо раней была беларушчына як прафэсія – у дыктараў на тэлевізіі, у пісьменьнікаў, – а мы зрабілі беларушчыну такім здабыткам простага чалавека, маладога чалавека, і сёньня я рады, што гэтая плынь існуе і, здаецца, шырыцца”.
Караткевіч: “Якія арганізацыі ці суполкі вы б адзначылі ў гэтым кірунку?”
Вітушка: “Найперш, маладых людзей з клюбу "Этна". У Менску дзейнічае такі клюб. Ён таксама бароніць помнікі, становіцца перад бульдозэрамі – у літаральным сэнсе, і нешта ім удаецца. Таксама гэтае гаварэньне па-беларуску, вандраваньне па ўсёй Беларусі і пошукі беларушчыны за межамі – гэтыя людзі да мяне ня раз прыяжджалі, мы падтрымваем сяброўскія адносіны, так што я вельмі рады”.
“Даваць палітыкам просты эфір, каб яны спрачаліся паміж сабою...”
Караткевіч: “Дарэчы, у свіам звароце да Аляксандра Лукашэнкі – а ня не магу абмінуць гэтую тэму, як вы разумееце, – Аляксандар Мілінкевіч узгадвае слова "талака", калі ў выніку пагрозы ці бяды ўсе зьбіраюцца разам, каб вырашыць нейкія праблемы. Як вы ацэньваеце гэты зварот і тое, што адбываецца ў апазыцыі?”
Вітушка: “Тое, што гэты зварот зьявіўся, я вельмі рады, адзінае што я крыўдую на нашыя радыёстанцыі, што цалкам гэтага звароту ніхто не прадыктаваў”.
Караткевіч: “На сайтах зьмяшчалі, але эфірны час...”
Вітушка: “Ня кожны мае магчымасьць у інтэрнэт залезьці ці атрымаць незалежную газэту. Таму я б хацеў, каб некаторыя рэчы гучалі цалкам – так, як чалавек думаў і як напісаў гэты адкрыты ліст, не такі ж ён вялікі...”
Караткевіч: “Вы, як слухач, лічыце, што па радыё можна зачытаць тры хвіліны звароту?”
Вітушка: “Ня толькі можна, але і трэба”.
Караткевіч: “А як тады быць са стэнаграмай паседжаньня палітрады, дзе апанэнтамі выступаюць Лябедзька і Вячорка, каб паказаць усе бакі?”
Вітушка: “Даваць ім просты эфір, каб яны спрачаліся паміж сабою... Гэта вельмі дапамагае разабрацца. Бо калі чытаеш стэнаграму, то ня чуеш інтанацыяў... Калі сп.Лябедзька кажа, што няхай сп.Мілінкевіч ідзе туды, адкуль прыйшоў – я чую гэтыя інтанацыі, і мне ўсё зразумела, колькі ў гэтым ганарлівасьці, пыхі, грэблівасьці да сп.Мілінкевіча... Далей камэнтароў ня трэба рабіць. А з другога боку, мне хацелася б сказаць заўвагу і сп. Мілінкевічу, і ён па-свойму ня мае рацыі, таму што ня будзе той еднасьці, пра якую ён марыць. Паглядзіце, што робіцца ў Літве, Расеі – гэтыя палітычныя партыі раскалваюцца, аб''ядноўваюцца, людзі пераходзяць з партыі ў партыю – гэта нармальна, калі людзі розныя, і кожны павінен даказваць сваю адметнасьць, сваю рознасьць. І фокус у тым, каб навучыцца розных людзей памірыць, навучыць іх цывілізавана паміж сабою гаварыць і прымаць нейкія рашэньні, і каб меншасьць сапраўды падпарадкоўвалася большасьці – нармальныя дэмакратычныя законы. Але ня трэба патрабаваць каб партыі сёньня сыйшлі зусім у цень – не, хай кожны даказвае сваю правату, і хай спрачаюцца паміж сабою”.
“Можа, сп.Лукашэнку хто-небудзь нашаптаў на вуха пра ВКЛ, пра манархічныя ідэі?”
Караткевіч: “У 1991 г. Сяржук Вітушка пераехаў у Вільню – скажыце, гэта было зьвязана зь ідэяй стварэньня беларускай Вільні?”
Вітушка: “Так, безумоўна, быў грамадзкі такі момант, але і асабісты, чыста прыватны момант – тут мая сям''я ўтварылся”.
Караткевіч: “У апытаньні пра Літву, якое мы правялі ў Менску, мяне ўразіла фраза хлопца: "Бела-чырвоны сьцяг, прэзыдэнт жанчына і герб "Пагоня". Тут адразу Польшча, Латвія і Літва...”
Вітушка: “Хацелася б, каб сваіх суседзяў беларусы ведалі лепей. Бо якраз калі будзем ведаць досьвед суседзяў, тады можам знайсьці нейкія падказкі, а як наладзіць жыцьцё ў сябе ў сваёй краіне. І той досьвед, які сёньня ўзьнікае і ў Літве, і ва Ўкраіне – ён страшэнна каштоўны для Беларусі, і хацелася б, каб людзі беларускія лепш ведалі сваю краіну-суседку. А яшчэ хацеў бы сваю цікавую нотку сюды ўключыць: зусім нядаўна прыехаў у Беларусь новы літоўскі пасол, і калі ўручаў даверчыя граматы, прэзыдэнт Лукашэнка сказаў такую фразу: “Наша Літва”. І вось я думаю – што гэта магло б значыць? Ці гэта такое панібрацкае ягонае паляпваньне па плячы, як ён у свой час казаў "наш Піцер, наша Масква", ці хоча падлабуніцца пад захад, дык ужо – наша Літва? Альбо, можа, сп.Лукашэнку хто-небудзь нашаптаў на вуха пра ВКЛ, пра манархічныя ідэі? Можа, яшчэ будзе працяг беларускай гісторыі з “нашай Літвой”?”
“Вільня – гэта не эміграцыя, не замежжа, гэта проста такая... Заходняя Беларусь”
Караткевіч: “Я хацела б, каб вы расказалі пра грамадзкі беларускі музэй, які вы ствараеце”.
Вітушка: “Так, мы спрабуем зрабіць такі музэй у Вільні, калісьці ён тут існаваў, грамадзкі музэй імя Івана Луцкевіча, потым быў злачынна зьнішчаны, і сёньня стаіць задача не вяртаньня тых экспанатаў – яны дзякуй богу захаваліся і ў сучасных музэях беларускіх і літоўскіх ёсьць, іх можна дасьледаваць, можна пабачыць – а стаіць задача зьбіраць жывую гісторыю, працаваць з архівамі сучасных людзей, здымаць фатаздымкі, успаміны, кнігі, і вось гэтую работу мы спрабавалі рабіць і былі б вельмі радыя, калі б у Беларусі знайшліся нашы аднадумцы, памочнікі, як скажам, у Польшчы створаныя клюбы аматараў Вільні, Гародні, Львова. І хацелася б, каб такі клюб закаханых у Вільню ўзьнік у Беларусі, каб атрымаць нейкую рэальную дапамогу з Бацькаўшчыны”.
Караткевіч: “Вось калі ў людзей ёсьць нейкія ідэі, куды ім зьвяртацца?”
Вітушка: “Шукаць найперш нас тут, у Вільні нас кожны ведае...”
Караткевіч: “А калі ў Беларусі?”
Вітушка: “Пакуль што мы, на жаль, ня маем ніякага інтэрнэт-парталу, вы мне паставілі пытаньне, на якое я не магу адказаць... Будзем думаць”.
Караткевіч: “Тады я скажу, што калі ў людзей будуць ідэі што да грамадзкага беларускага музэю ў Вільні, то можаце свае прапановы пакідаць на адразе Менск, паштовая скрынка 111, альбо пакідаць на ншым аўтаадказьніку 266 39 52. І колькі словаў па сайт http://www.vilnia.com, каб у нашых слухачоў была больш поўная карціна пра тое, чым займаюцца віленскія беларусы...”
Вітушка: “Гэтым пэрсанальна я займаюся, бо я маю магчымасьць, з прычыны свайго здароўя, сядзець цэлы дзень дома, слухаю радыё – гэта галоўная нітачка, якя зьвязвае мяне зь Беларусьсю. Тут у нас ёсьць рэтрансьлятар, і ўсе гэтыя станцыі – і Свабода, Рацыя, Палёнія – я гэта ўсё слухаю – мусіць, я адзіны, хто слухае столькі радыё – і раблю агляды на гэтым сайце, ёсьць газэта, і там рубрыку "Як робяцца хвалі”, і там мае дужа суб’ектыўныя заўвагі пра тое, як робяцца хвалі... Кагосьці пахвальваю, кагосьці крытыкую...”
Караткевіч: “Сяржук, па чым у Беларусі вы больш за ўсё сумуеце? Чаго вам не стае?”
Вітушка: “Людзей, якія жывуць у Беларусі – тыя родныя, дарагія, любімыя мне людзі, зь якімі цікава, якімі захоплены, так што гэта найперш”.
Караткевіч: “Ну, у Празе не стае чорнага хлеба і беларускай паляндвіцы, у Вільні з гэтым усё ў парадку...”
Вітушка: “Так, літоўская кухня цалкам адпаведная беларускай, і літоўцы малайцы, што ў краме можна купіць чорнага хлеба, усе гэтыя традыцыйныя стравы – наагул, Вільня гэта не эміграцыя, не замежжа, гэта проста такая... Заходняя Беларусь”.
Гл. таксама: Сяржук Вітушка: “Я ня веру, я ведаю”