Валер Каліноўскі, Прага Дзіцячы фонд ААН (UNICEF) правёў дасьледаваньне ў 21 краіне Захаду з мэтай выявіць, дзе дзеці больш шчасьлівыя. Першае месца ў рэйтынгу заняла Галяндыя. Што ж робяць галяндцы для сваіх дзяцей?.
Відаць, упершыню UNICEF правёў параўнальны аналіз дабрабыту дзяцей у самых разьвітых краінах сьвету. Цягам апошніх гадоў высьвятлялася, як у іх дзеці матэрыяльна забясьпечаныя, як складваюцца іх адносіны ў сем’ях і зь сябрамі, як арганізавана ахова здароўя дзяцей, які ў іх ёсьць магчымасьці выбару мадэлі паводзін і г.д. У значнай ступені дасьледаваньня грунтавалася на апытаньнях саміх дзяцей.
Яго вынікі паказваюць, што не заўсёды ў самых багатых краінах жывуць самыя шчасьлівыя дзеці. Напрыклад, ЗША і Вялікабрытанія занялі ў рэйтынгу апошнія месцы, ніжэй за больш бедныя Партугалію і Чэхію.
Што да Галяндыі, якая заняла першае месца ў рэйтынгу шчасьлівага жыцьця дзяцей, то гэтая краіна адметная яшчэ тым, што ў ёй легалізаваныя лёгкія наркотыкі і прастытуцыя. Ці няма тут нейкай супярэчнасьці, наколькі бясьпечнае існаваньне дзяцей у такіх умовах? Адказ просты: паколькі гэтыя заганы легалізаваныя, то яны пільна кантралююцца дзяржавай, ды і закранаюць вельмі невялікі сэгмэнт грамадзтва.
Пра тое, як ставяцца да дзяцей у Галяндыі распавядае 34-гадовы жыхар гэтай краіны Рутэр ван Гудэнговін, які да 10 гадоў рос у ЗША, а потым вярнуўся на радзіму, і адразу адчуў розьніцу:
Гудэнговін: “У ЗША ў самым раньнім узросьце дзіця павінна выяўляць сваю ідэнтычнасьць, сваю асаблівасьць, амаль як сярод дарослых. Калі ж я вярнуўся ў Галяндыю, я адчуў сябе больш дзіцём, мне не патрэбна было як найхутчэй вырасьці”.
Іншымі словамі ў Галяндыі дзецям дазволена быць дзецьмі. Паводле UNICEF, у Галяндыі дзяцей ставяць у цэнтар увагі, яны з’яўляюцца галоўным прыярытэтам для кожнага грамадзкага інстытуту: сем’яў, ураду, аховы здароўя, спорту, мастацтва. У кожным горадзе і вёсцы ёсьць моладзевыя спартовыя сэкцыі, у якія прымаюць кожнае дзіцё, незалежна ад узроўню ягонай падрыхтоўкі. У адукацыйных установах вялікую ўвагу надаюць эмацыйнаму разьвіцьцю дзяцей і псыхалягічнай падтрымцы. Настаўнікі не перагружаюць дзяцей хатнімі заданьнямі, каб тыя мелі час на гульні, хобі і на гутаркі з бацькамі.
Паводле спадара ван Гудэнговіна, для галяндцаў нармальна ўспрымаць рэчы з пункту гледжаньня дзяцей:
Гудэнговін: “Напрыклад, у Галяндыі паўсюль ёсьць роварныя дарожкі, таму што мы ведаем, што дзеці любяць езьдзіць на сваіх роварах у школу, што гэта вельмі важна, для кожнага ў Галяндыі зразумела, таму ўсюды ёсьць роварныя дарожкі”.
Галяндзкае паважнае стаўленьне да дзяцей, клопат пра шчасьлівае дзяцінства з’яўляецца даўняй традыцыяй, якую перанялі сучасныя бацькі, гаворыць 33-гадовая жыхарка Амстэрдаму Эстэр Міэдма. Акрамя таго, працоўны час арганізаваны такім чынам, што бацькі болей часу бавяць зь дзецьмі:
Міэдма: “У нас шмат працаўнікоў, занятых толькі часткова, асабліва сярод жанчын, якія часам скардзяцца на гэта, але прынамсі гэта дазваляе мець болей часу на дзяцей”.
Паводле Эстэр Міэдмы з Амстэрдаму, цяпер сярод маладых бацькоў у яе краіне папулярныя прынцыпы, на якіх яны самі былі выхаваныя: спакой, сыстэмнасьць, акуратнасьць.