Радыё Свабода Сёньня Аляксандар Лукашэнка паставіў ураду задачу — за пяць гадоў наблізіць узровень разьвіцьця малых і сярэдніх гарадоў да ўзроўню сталіцы. Пра гэта было афіцыйна абвешчана на спэцыяльным паседжаньні ў кіраўніка дзяржавы, дзе разглядалі праект выкананьня дзяржаўнай комплекснай праграмы разьвіцьця рэгіёнаў.
Аляксандар Лукашэнка скрытыкаваў урад і асабіста прэм’ера Сяргея Сідорскага за нерацыянальнае выкарыстаньне сродкаў на гэтыя мэты:
Лукашэнка: “Мы павінны ўзьняць, рэанімаваць, прывесьці да жыцьця ўсе малыя гарады — я яшчэ раз падкрэсьліваю: гэта прыкладна да 50 тысяч насельніцтва. Як бы ні было цяжка, гэта трэба зрабіць. І пераважна зрабіць прыкладна ў гэтай пяцігодцы”.
Паводле Лукашэнкі, жыхары Беларусі гавораць, што пакуль нармальна можна жыць толькі ў Менску ды буйных гарадах. І таму галоўная задача — “падцягнуць узровень жыцьця, умовы працы і быту да сталічнага ўзроўню”.
Старшыня Беларускага саюзу прадпрымальнікаў Аляксандар Патупа гаворыць, што ў рэгіёнах сапраўды цяжка працаўладкавацца. Слабы малы бізнэс не спрыяе стварэньню новых працоўных месцаў. А рост цэнаў на энэрганосьбіты робіць пэрспэктыву рэгіёнаў яшчэ горшай, а ў асобных месцах нават катастрафічнай. Таму, на думку спадара Патупы, асаблівая ўвага да правінцыі патрэбная:
Патупа: “Але трэба разумець, што рэальна актыўнасьць у малых гарадах залежыць ад агульнай шчыльнасьці бізнэсу ў краіне. Трэба павялічваць колькасьць прыватных структураў. А яны потым натуральным чынам пачнуць сыходзіць з буйных гарадоў у малыя гарады, пасёлкі, утвараць філіі. Так было ва ўсім сьвеце”.
Што да пяці гадоў для выроўніваньня сытуацыі ў правінцыі са сталіцай, дык прафэсар Патупа лічыць гэты тэрмін маларэальным:
Патупа: “Ня трэба трапляць у старую савецкую пастку пра роўнасьць гораду і вёскі”.