Любоў Лунёва, Менск З Цэнтральнага РУУС адпусьцілі актывіста “Маладога фронту” Барыса Гарэцкага, затрыманага падчас акцыі, прысьвечанай Дню сьвятога Валянціна.
Таксама разам з ім выйшлі на волю яшчэ двое затрыманых удзельнікаў акцыі. Яшчэ два актывісты “Маладога фронту” застаюцца ў пастарунку. Міліцыянты паведамілі, што іх таксама адпусьцяць.