У Менску акцыя, прысьвечаная Дню сьвятога Валянціна (фота)<b/>

Радыё Свабода Каля двух дзясяткаў актывістаў незарэгістраванага Маладога фронту прыйшлі да менскай Ратушы, каб павіншаваць людзей са сьвятам закаханых і прадэманстраваць сваю любоў да аб’яднанай Эўропы. Гэтая акцыя юбілейная, 10-тая па ліку. Першая падобная маніфэстацыя 14 лютага, была арганізаваная ў Менску ў 1997 годзе тагачасным лідэрам Маладога фронту Паўлам Севярынцам і ягонымі паплечнікамі.
Пасьля дэманстрацыі вакол менскай Ратушы маладафронтаўцы наведалі шэраг амбасадаў краінаў Эўразьвязу, а таксама ЗША. Падчас шэсьця міліцыя затрымала некалькі яе ўдзельнікаў.