Любоў Лунёва, Менск Актывісты незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт заявілі, што адзначаць Дзень сьвятога Валянціна шэсьцем пад лёзунгам “Любові! Свабоды! Пераменаў!”. Гэта ўжо дзясятая штогадовая акцыя маладафронтаўцаў. Моладзь спадзяецца, што мінакі ўбачаць некалькі тэатралізаваных імпрэзаў, першая зь якіх мае адбыцца а 6-й вечара на плошчы Свабоды.
Актывісты незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” маюць намер правесьці акцыю нягледзячы на тое, што гарадзкія ўлады не далі на яе афіцыйнага дазволу. Маладафронтаўцы падрыхтавалі сьвечкі, бэнгальскія агні, а таксама “валянцінкі”, якія будуць раздаваць мінакам.
Шэсьце мае прайсьці ад плошчы Свабоды спачатку да францускай амбасады, а потым да амбасадаў Польшчы, Нямеччыны і ЗША. Адзін з арганізатараў акцыі Барыс Гарэцкі апавёў “Свабодзе”:
Гарэцкі: “Акцыя 14 лютага будзе выглядаць як тэатралізаванае шоў. Краіны Эўразьвязу будуць сымбалізаваць актывісты “Маладога фронту”, апранутыя ў строі гэтых краінаў. Яны створаць такое палаючае кола, запаляць бэнгальскія агеньчыкі, і ў пэўны час у гэтае кола ўвойдзе Беларусь у нацыянальным строі. У той час гэта й стане імправізаваным палаючым сэрцам. Гэтым будзе абвешчаны пачатак акцыі 14 лютага. Далей мы плянуем прайсьці касьцюмаваным шэсьцем па цэнтры гораду, заходзячы ў эўрапейскія амбасады”.
Актывіст “Маладога фронту” Зьміцер Хведарук, які трое сутак правёў у сьледчым ізалятары КДБ як падазраваны ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі, кажа, што акцыя адбудзецца пры любых умовах. Калі ня ўдасца сабрацца на плошчы Свабоды, маладафронтаўцы прадугледзелі іншыя варыянты:
Хведарук: “Калі ўся плошча Свабоды, дзе адбудзецца наша акцыя, будзе ачэпленая ад самага ранку, мы ўсё роўна зьбярэмся і знойдзем месца, дзе правесьці акцыю. Калі “Малады фронт” ужывае лёзунг: “Беларусь у Эўропу!”, гэта можа быць і на карысьць правядзеньня акцыі. Цяпер мы бачым, што Лукашэнка вядзе доўгія перамовы з Захадам. Дазвол на правядзеньне такой акцыі стаў бы толькі плюсам у вачах Эўропы. Пры любым надвор’і, у любых умовах, нават пры ачапленьні плошчы й прысутнасьці АМАПу, усё роўна Дзень сьвятога Валянціна на плошчы Свабоды ў 18 гадзінаў адбудзецца”.
Актывісты “Маладога фронту” 15 студзеня падалі заяўку ў Менгарвыканкам на правядзеньне акцыі 14 лютага. 9 лютага гарадзкія чыноўнікі адмовілі ў правядзеньні акцыі.