Радыё Свабода У Чачэрску ў сярэдняй школе №1 адкрыўся цэнтар радыяцыйнага кантролю. У ім вучні школы й жыхары гораду маюць магчымасьць праверыць узровень радыянуклідаў цэзію ў харчах. Таксама замяраюць радыяцыйны фон памяшканьняў і мясцовасьці.
Да адкрыцьця цэнтру спрычыніліся амбасады Літвы ў Беларусі й Інстытут радыяцыйнай бясьпекі “Белрад”. Літоўская амбасада ахвяравала на гэта 10 тысяч літаў.
Паводле зьвестак аддзелу адукацыі, гэта ўжо пяты школьны цэнтар рацыяцыйнага кантролю ў школах Чачэршчыны.
Раней пры падтрымцы Інстытуту “Белрад” і дыпляматычных місіяў эўрапейскіх краінаў падобныя цэнтры зьявіліся ў Палескай, Роўкавіцкай, Камуна-Ленінскай і Бабіцкай школах.