Радыё Свабода 11 лютага вядомаму беларускаму публіцысту, грамадзкаму дзеячу і палітвязьню Паўлу Севярынцу была ўручаная прэмія беларускага ПЭН-цэнтру імя Алеся Адамовіча за 2007 год. Павал ганараваны ёю за цыкл эсэ “Лісты зь лесу”. Урачыстасьці адбыліся ў вёсцы Малое Сітна Полацкага раёну, дзе ляўрэат вось ужо паўтара года адбывае так званую “хімію”.
Калі ў іншых краінах ПЭН-цэнтраўскія прэміі ўручаюць у лепшых сталічных залях, у прысутнасьці літаратурнага да палітычнага бамонду, дык у беларускіх умовах імпрэза адбывалася ў глухой вёсцы Малое Сітна, у сьценах спэцінтэрнату, дзе жыве на высланьні сёлетні ляўрэат, палітык і публіцыст Павал Севярынец.
Дарога да Малога Сітна няблізкая, а мясьціны тут дарэшты глухія. Вось што сказаў з гэтай нагоды адзін зь сябраў ПЭН-цэнтраўскай дэлегацыі літаратар Лявон Баршчэўскі:
Баршчэўскі: “Папраўдзе кажучы, я сам, палачанін, рэдка калі даяжджаў да паўночнай мяжы з Расеяй. І калі сюды едзеш, розныя думкі прыходзяць у галаву. У 21-м стагодзьдзі чалавека ў такі спосаб спрабуюць адвучыць ад ягоных поглядаў”.
Але вось дарога ўзьбіваецца на пагорак, і з-за павароту паказваецца купка вясковых хат. Ляўрэат сустрэў гасьцей – а гэта былі сябры ПЭН-цэнтру зь Менску і Полацку – на ганку спэцінтэрнату. І адразу ж, не распранаючыся, госьці ганаравалі Паўла дыплёмам. Уручыў яго першы намесьнік старшыні беларускага ПЭН-цэнтру Андрэй Скурко.
Скурко: “Гэтым дыплёмам беларускі ПЭН-цэнтар сведчыць, што Паўлу Севярынцу надаецца годнасьць ляўрэата літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча за цыкл эсэ “Лісты зь лесу”, якія ўяўляюць сабой яскравы ўзор сучаснай беларускай публіцыстыкі”.
А вось што сказаў пры ўручэньні дыплёму празаік Уладзімер Арлоў.
Арлоў: “Прэмія за тое, што ты тут стварыў і ствараеш. Але яшчэ гэта прэмія і за тваю асабістую мужнасьць”.
Севярынец: “Дзякуй, спадар Уладзімер! Вялікі дзякуй, шаноўнае спадарства! Гэта вялікая адказнасьць, бо Алесь Адамовіч быў тым чалавекам, які ў страшным для беларусаў 20-м стагодзьдзі сфармуляваў беларускі адказ на мілітарызм, нацыянальны прыгнёт, на падаўленьне ўсяго беларускага. І атрымаць прэмію, названую ў гонар такога чалавека, безумоўна, вялізная адказнасьць”.
Разьвітаньне з ляўрэатам было шчымлівым. Паціснуўшы руку гасьцям, Павал Севярынец прамовіў:
Севярынец: “Дарагія сябры! Дзякуй вялізны! Да пабачэньня! Спадзяюся, да пабачэньня на волі ўжо!”