Алег Грузьдзіловіч, Менск У гарадзкім судзе Мазыра завяршыўся працэс над гэтак званай “мазырскай групоўкай”, вінаватай у шэрагу цяжкіх злачынстваў. Злачынцы атрымалі вялікія тэрміны, але ў назіральнікаў адносна гэтай справы застаюцца пэўныя пытаньні.
Усе 6 чалавек, прыцягнутых да адказнасьці, былі прызнаныя судом вінаватымі ў цяжкіх злачынствах і асуджаныя на розныя тэрміны: ад 3,5 да 12 гадоў. Найбольшыя тэрміны атрымалі абвінавачаныя Лысько і Цімафееў. Паводле суду, банда, сярод іншага, займалася рэкетам, крадзяжом маёмасьці і ўгонам аўтамабіляў.
Дарэчы, менавіта як прыклад арганізаванай крымінальнай групы згадваў пра “мазырскую справу” генэральны пракурор Пётр Міклашэвіч на нядаўняй прэсавай канфэрэнцыі. У тым жа рэчышчы Пётр Міклашэвіч казаў пра “банду Марозава” з Гомля ды пра “рэчыцкую групоўку” і ня выключыў, што гэтыя банды былі зьвязаныя з крымінальнікамі з Мазыра.
Аднак у судзе гэтая сувязь не была выяўлена, паведаміў “Свабодзе” адвакат аднаго з асуджаных Ігар Машкоўскі. Адвакат сказаў, што ягоны падаабаронны Юры Цяцэвіч з прысудам ня згодны і абскардзіць яго ў вышэйшай судовай інстанцыі. Абаронца не выключыў, што гэтак сама зробяць і іншыя асуджаныя, паколькі ніхто зь іх віны цалкам не прызнаў.
Ігар Машкоўскі патлумачыў, як атрымалася, што гэты працэс, які спачатку быў адкрытым, потым праходзіў за зачыненымі дзьвярыма:
Машкоўскі: “На адным з пасяджэньняў былі выдаленыя прысутныя, паколькі абвінаваўчы бок заявіў хадайніцтва, што прысутныя могуць адмоўна ўплываць на паказаньні сьведак”.
Паводле адваката Ігара Машкоўскага, значнага рэзанансу ў горадзе працэс над “мазырскай групоўкай” не атрымаў. Пытаньне “чаму гэтак атрымалася?” спадар Машкоўскі адрасаваў мясцовым журналістам. У самай тыражнай газэце Мазыра “Жыцьцё Палесься”, куды я патэлефанаваў, пацьвердзілі: там нічога ня ведаюць пра “мазырскую групоўку” і пра тое, што над ёй праходзіў працэс ў гарадзкім судзе.
Былы кандыдат ў дэпутаты гарадзкога савету Ўладзімір Целяпун згадаў, што выпадкова чуў пра арышт мясцовых бандытаў.
Целяпун: “Было вядома, што тут арыштавалі бандыцкую групоўку, але дзе і калі будзе суд, нічога не паведамлялі. Магчыма, гарадзкім уладам нявыгадная інфармацыя пра тое, што ў горадзе крымінальная абстаноўка”.
Уладзімір Целяпун ня выключыў і вэрсіі, паводле якой з “мазырскай групоўкай” нібыта быў зьвязаны адзін з адказных супрацоўнікаў мясцовай міліцыі. Між тым, паводле зьвестак, на судзе сувязь крымінальнікаў зь міліцыянтамі не фігуравала. Затое стала вядома, што аднаго з крымінальных аўтарытэтаў, які, магчыма, кіраваў бандай, міліцыя ня стала арыштоўваць і на волі, яшчэ да суду, ён памёр нібыта ад перадазіроўкі наркотыкаў. Існуе вэрсія, што гэты чалавек ведаў шмат сакрэтаў.
Супрацоўнік пракуратуры Мазыра Васіль Броўка адмовіўся камэнтаваць прысуд, сказаўшы, што “пазыцыя пракуратуры была заяўлена ў судзе”.
Сёлета ў студзені Вярхоўны суд Беларусі гэтак жа ў закрытым паседжаньні асудзіў гэтак званую “марозаўскую групоўку” крымінальнікаў з Гомелю. Усяго было асуджана 46 бандытаў, сярод іх тры чалавекі атрымалі вышэйшую меру пакараньня – сьмяротны прысуд. Гэта Сяргей Марозаў, Валер Гарбаты і Ігар Данчанка. Суд вырашыў, што “марозаўцы” вінаватыя ў дзясятках забойстваў, рэкеце, крадзяжах, гандлі зброяй. Астатнія чальцы групоўкі атрымалі ад 20 да 2 гадоў пазбаўленьня волі. У тым ліку да 18 гадоў зьняволеньня асуджаны былы начальнік крымінальнага вышуку гарадзкой міліцыі. Вядома, што лідэр групоўкі Сяргей Марозаў напісаў Аляксандру Лукашэнку просьбу аб памілаваньні.
Як паведамляюць з Рэчыцы, там неўзабаве пачнецца працэс над мясцовымі крымінальнікамі, якія таксама былі аб’яднаныя ў злачынную групоўку.