Віталь Сямашка, Барань, Аршанскі раён У 12-тысячным рабочым пасёлку Барань пад Воршаю ў часе апошняй выбарчай кампаніі ў мясцовыя саветы розных узроўняў балятаваліся чатыры незалежныя кандыдаты. Напярэдадні галасаваньня невядомыя распаўсюдзілі ўлёткі пра іх зь непраўдзівай і абразьлівай інфармацыяй. Мясцовая міліцыя амаль месяц адмаўлялася прыняць калектыўную заяву “чацьвёркі” пра абарону гонару і годнасьці. Аднак цяпер стала вядома, што супраць паклёпнікаў заведзена крымінальная справа.
Я зьвязаўся з маёрам Баранскага райаддзелу ўнутраных справаў Міхаілам Глебавым, які распачаў сьледчыя дзеяньні.
Глебаў: “Натуральна, усё прынята, вядзецца праверка. Будзе афіцыйны адказ. Я схіляюся, што гэта парушэньне Выбарчага кодэксу. Яўных зьняваг няма, таму хутчэй будзе задзейнічаны Адміністрацыйны кодэкс...”
З гэткай тэзай заяўнікі ня згодныя: ва ўлётках яны называліся “агентамі ды прыслужнікамі заходніх спэцслужбаў, што жывуць на іх падачкі”. Дарэчы, на апошнім і сёньня настойвае старшыня мясцовай суполкі КПБ, 79-гадовы Анатоль Касьянаў.
Касьянаў: “Я ведаю гэта дакладна. Канкрэтна хто колькі атрымлівае, я не магу сказаць. Але яны ж езьдзяць за мяжу на розныя сэмінары – зразумела ж, за якія грошы...”
Прадстаўнікі апазыцыі да абразаў ставяцца, так бы мовіць, па-філязофску. Гаворыць старшыня незалежнага прафсаюзу мэталістаў Васіль Леўчанкаў:
Леўчанкаў: “Я ня думаю, што яны паспрыялі неабраньню. І безь пячаткі ведаюць, хто я такі. Проста ў яго нездаровая псыхіка – гэта ж трэба выразаць, хадзіць, штампікі ставіць...”
Я патлумачу. Для дыскрэдытацыі Леўчанкава вырабілі з гумы адмысловы штамп, дзе на манер свастыкі чарнелі літары “БНФ” – штамп ставілі на перадвыбарчых матэрыялах Леўчанкава. Аўтар гэткага вынаходўтва нават не хаваўся, пра што свайму прафсаюзнаму лідэру паведамілі рабочыя аб’яднаньня “Лёс”.
Леўчанкаў: “Рабочыя, што сядзелі з гэтым Віктарам, былым прапаршчыкам, электрыкам працуе, бачылі, як ён з гумы выразае гэтую пячатку. Я пайшоў у міліцыю, мне сказалі: “Мы будзем праводзіць супраць яго апэратыўныя мерапрыемствы”.
Чаму ж сьледчыя органы кардынальна памянялі пазыцыю? Учора ўвечары я зьвязаўся зь Віктарам Міхасёвым, які, нягледзячы на паклёпы, быў ізноў абраны дэпутатам гарсавету.
Міхасёў: “З размовы з маёрам я зразумеў, што ён кансультаваўся зь мясцовымі ўладамі. Чаму яны далі каманду разгледзець справу? Адчуваецца разгубленасьць пасьля апошняй заявы прэзыдэнта, што будзем рухацца і ў Эўропу. Яны хочуць паказаць, што існуе нейкая законнасьць. Мне так і казалі: “У нас жа ёсьць закон!” Мясцовыя ўлады, магчыма, страхуюцца перад будучыняй...”