Юлія Шарова, Менск У Калодзішчах пад Менскам сёлета пачнуць будаваць спартова-турыстычны гольф-комплекс. Будаваць комплекс будзе супольная расейска-беларуская кампанія “Гольф-клюб”, якой для ажыцьцяўленьня праекту прэзыдэнцкім указам далі шэраг падатковых і мытных ільготаў. Што прынясе гэты праект Беларусі?
Каб зрабіць стандартнае гольф-поле на 18 лунак, грандыёзных грашовых укладаньняў не патрабуецца. Згодна з падлікамі вядомага брытанскага гольф-архітэктара Эдвіна Роалда, каб зрабіць само поле, трэба 2 – 3 мільёны эўра. Яшчэ прыкладна столькі ж запатрабуе дадатковая інфраструктура. Плюс паўмільёна эўра на новую сельскагаспадарчую тэхніку, неабходную для дагляду поля. Адзінае, што такі праект пачынае прыносіць прыбытак ня хутка: адно толькі травяное покрыва гольф-поля можа фармавацца ажно некалькі гадоў. Каму праект прынясе выгаду?
Са словаў прадстаўніка Міністэрства спорту, адмыслоўца па неалімпійскіх відах спорту Анатоля Новіка, гольфам у Беларусі цікавіцца толькі пачынаюць. Праўда, летась была зарэгістраваная Фэдэрацыя гольфу. Аднак наўрад ці беларусы дасягнуць у гэтым відзе спорту заўважных посьпехаў.
Новік: “Гэта ня той від спорту, дзе мы атрымаем міжнароднае прызнаньне ды імідж свой уздымем. Мы калі туды пойдзем, дык яшчэ застанемся на ўзроўні вясковай лапты”.
Да таго ж, разважае Анатоль Новік, гольф ніколі й нідзе ня быў масавым відам спорту. Ня стане ён такім і ў Беларусі.
Новік: “Гэта ж забава не для бедных людзей. Членскі ўнёсак чальца гольф-клюбу ў Расеі, у Маскве ў прыватнасьці, складае недзе 20 – 25 тысяч даляраў на год. Там жа ж будуць забаўляцца ня дзеці працоўных і сялянаў”.
Старшыня Беларускага саюзу прадпрымальнікаў Аляксандар Патупа зьвяртае ўвагу на тое, што гольф-комплекс пабудуюць на прыватныя грошы. І праект зможа прыносіць камэрцыйную выгаду.
Патупа: “У нас была традыцыйная намэнклятурная форма – гэта лазьня. А вось цяпер будзе гольф-клюб як форма. Я мяркую, што нейкае кола бізнэсоўцаў і чыноўнікаў знойдзецца для членства. Мяркую, заснавальнікі гэтага клюбу вывучалі сытуацыю і ведаюць, што будзе дастаткова людзей, каб быць у гэтым клюбе”.
Тое, што ў Беларусі зьявілася цікавасьць да гольфу – гэта праява сапраўднай цывілізацыі, лічыць пісьменьнік і выдавец Адам Глобус.
Глобус: “Аднойчы я зайшоў у абутковую краму і ўбачыў такія цудоўныя чаравікі і хацеў набыць. І раптам гляджу, што гэта для гульні ў гольф. І ў мяне нават нейкі такі комплекс зьявіўся: вось ёсьць чаравікі і падабаюцца яны, а куды я ў Беларусі ў гэтых чаравіках для гольфу... Я вось думаю, што ня я адзін такі быў, і нарэшце людзі накуплялі чаравікі, клюшкі, а цяпер робяць ужо й поле”.