Валянціна Аксак, Менск Новую кнігу клясыка беларускай літаратуры склалі два творы — першая напісаная Быкавым аповесьць “Апошні баец” і знойдзеная нядаўна ў архіве пісьменьніка аповесьць “Бліндаж”. Раней яны не выходзілі асобнымі выданьнямі. Кніга выйшла ў бібліятэчцы часопісу “Дзеяслоў”.
Аповесьць “Бліндаж” праляжала ў архіве пісьменьніка амаль дваццаць гадоў. Васіль Быкаў тройчы вяртаўся да яе, але так і не завяршыў. У такім выглядзе “Бліндаж” і быў упершыню надрукаваны напрыканцы мінулага году ў дваццаць чацьвертым нумары недзяржаўнага часопісу “Дзеяслоў”. Той нумар адразу стаўся рарытэтным.
Гаворыць старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Алесь Пашкевіч, які рыхтаваў аповесьць да друку:
Пашкевіч: “Нумар “Дзеяслову”, які ўпершыню апублікаваў “Бліндаж”, за паўмесяца раскупіўся і разышоўся. І гэта надало аптымізму, падбадзёрыла да выданьня асобнай кнігі”.
У кнігу ўвайшоў яшчэ адзін твор, які ніколі ня уваходзіў у ранейшыя выданьні Васіля Быкава. Гэта самая першая аповесьць пісьменьніка “Апошні баец”. У архіве Быкава не захаваўся яе рукапіс, знайшлі толькі выразкі з газэты “Чырвоная змена”, на старонках якое ў 1958 годзе яна была надрукаваная.
"Паказаць амплітуду мастацкіх пошукаў Быкава"
Абедзьве аповесьці апавядаюць пра пачатак вайны. Складальнік кнігі і аўтар прадмоваў Алесь Пашкевіч бачыць у гэтым глыбокі сэнс:
Пашкевіч: “Гэтыя аповесьці бачацца вельмі роднаснымі ня толькі сваім сюжэтам. І рэдактар кнігі Барыс Пятровіч, і ўсе, хто спрычыніўся да выданьня, палічылі за лепшае ўключыць у адзіны зборнік дзьве буйнафарматныя мастацкія рэчы Быкава, якія яшчэ не выходзілі асобнымі выданьнямі. І гэтым паказаць і тую амплітуду мастацкіх пошукаў Быкава, і вэктары пошукаў і развагаў народнага пісьменьніка”.
Кніга Быкава “Бліндаж” выйшла ў бібліятэчцы часопісу “Дзеяслоў”, заснаванай у 2006 годзе. Цяпер выдаўцы шукаюць памяшканьне для прэзэнтацыі, якая плянуецца на пачатак сакавіка.
Нагадаем, што ў сэрыі "Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе" выйшла сэрыя
"Быкаў на Свабодзе"
і Быкаў на Свабодзе. Другое выданьне
Глядзіце таксама
Невядомы Быкаў. Сто малюнкаў пісьменьніка -- упершыню жывапіс