Юры Дракахруст, Прага Тры вэрсіі, чаму Прэзыдэнт Расеі зноў вярнуўся да саюзнай тэмы, -- здавалася б, канчаткова пахаванай у выніку апошняй гандлёвай і інфармацыйнай вайны?
“Паразытаў” як не было
Збольшага Ўладзімер Пуцін казаў пра беларуска-расейскія стасункі тое ж, што казаў раней , падчас вострай фазы крызысу. Ён даводзіў , што сэнс пазыцыі Расеі – у пераходзе з суседзямі на рынкавыя адносіны ў гандлі энэрганосьбітамі (было сказана, дарэчы, што на працягу 15 гадоў Расея сваімі нізкімі цэнамі на газ і нафту мацавала незалежнасьць былых рэспублік СССР). Пуцін таксама падкрэсьліў, што адносна Беларусі гэты пераход на рынкавыя стасункі адбываецца ў максымальна мяккай форме ( праўда, у гэтым кантэксьце кіраўнік Расеі зрабіў важнае прызнаньне, сказаўшы, што мяккасьць тлумачылася , апроч іншага, і тым, што Масква не хацела ствараць праблемы Лукашэнку падчас леташніх выбараў). Раней , напачатку студзеня пра гэта на ўрадавай нарадзе сказаў расейскі міністар паліва Віктар Хрыстэнка. Зараз і сам расейскі прэзыдэнт нагадаў кіраўніку Беларусі, каму той абавязаны працягам сваіх паўнамоцтваў.
Але хіба акрамя гэтай шпількі, у цэлым словы Пуціна гучалі хутчэй прымірэнча, маўляў, пра ўсё дамовіліся, крызыс у мінулым, не была гаворкі пра “паразытызм” транзытных дзяржаваў, пра што расейскі прэзыдэнт казаў яшчэ тыдзень таму.
Саюз, які паўстаў з труны
Але было ў выступе Пуціна і новае, тое, што не гучала зь ягоных вуснаў па меншай меры некалькі месяцаў. Адзіная супольная выснова, якую пасьля газавых, нафтавых і іншых беларуска-расейскіх баталіяў рабілі экспэрты ўсіх накірункаў – гэта тое, што праект саюзнай дзяржавы – нябожчык, як і мытны саюз паміж дзьвюма дзяржавамі. У прынцыпе прыкладна гэта ж казаў і Аляксандар Лукашэнка падчас нядаўняй размовы са старшынём кампартыі Расеі Генадзем Зюганавым. Пры гэтым Лукашэнка вінаваціў Расею ў тым, што яна ніколі не хацела аб’яднаньня і да таго ж імкнулася ўвесь час далучыць да сябе Беларусь.
І раптам высьвятляецца, што -- паводле Ўладзімера Пуціна -- Масква ўсё ж мае намер працягваць будаўніцтва саюзнай дзяржавы з Беларусьсю. Больш таго, нават зьмены ва ўмовах гандлю з Беларусьсю нафтай і нафтапрадуктамі , зьмены, усталяваныя ў выніку жорсткага сутыкненьня , якое суправаджалася адключэньнем транзыту нафту, Пуцін інтэрпрэтаваў, як ... “крок да стварэньня сапраўднага мытнага саюзу”.
“Хітры манэўр”
Як высьветлілася, прэзыдэнт Расеі не адмовіўся і ад праекту пераходу Беларусі і Расеі на адзіную валюту. Дарэчы, менавіта па гэтай тэме Лукашэнка ў нядаўнім інтэрвію нямецкай газэце Die Welt выказваўся надзвычай недвухсэнсоўна і нэгатыўна : “Калі ў Маскве зразумелі , што Лукашэнка не аддасьць незалежнасьць сваёй краіны, нам пачалі навязваць рубель, як адзіную саюзную валюту. Мы ў гэтым убачылі хітры манэўр, каб пазбавіць нас незалежнасьці. Але мы ня хочам атрымліваць свой заробак у Маскве. Да таго ж , наш беларускі рубель мацнейшы за расейскі, у нас інфляцыя ў два разы ніжэй, чым у Расеі. Мяне б ў Беларусі ніхто не падтрымаў бы, калі я сёньня адмовіўся ад нашай валюты”.
Учора ж старшыня Нацбанку Беларусі Пётар Пракаповіч заявіў, што “неўвядзеньне расейскага рубля дапамагло захаваць эканамічны рост у Беларусі” і што “апошнія дзеяньні нашых калегаў прывялі да таго, што пытаньне ўвядзеньня адзінай валюты адкладзенае на нявызначаны тэрмін”.
Прэзыдэнт Расеі нібыта ня чуў гэтых заяваў з Менску, зь ягоных вуснаў прагучаў спадзеў, што “беларускія калегі ў стане зразумець надзейнасьць расейскай эканомікі і расейскай нацыянальнай валюты”.
Што азначае гэтае нечаканае вяртаньне прэзыдэнта Расеі да саюзнай тэмы, здавалася б, канчаткова пахаванай у выніку апошняй гандлёвай і інфармацыйнай вайны?
Сцэнар 1: Адступленьне
Адно з магчымых тлумачэньняў – Крэмль адступае, перш за ўсё з палітычных меркаваньняў. Мёртвая для эліты ідэя саюзу насамрэч не зусім мёртвая ў расейскай масавай сьвядомасьці, асабліва небясьпечна публічна адмаўляцца ад гэтага фантому ў год выбараў. За гэтае тлумачэньне гаворыць і загадкавыя паводзіны расейскіх нафтавых кампаніяў, якія на гэтым тыдні пагадзіліся, нягледзячы на ўвядзеньне экспартнага мыта, не падвышаць цану для Беларусі. Слаба верыцца, што ўзяць на сябе дадатковыя выдаткі яны дружна вырашылі без парады з Крамля.
Сцэнар 2: Саюзны наступ
Але ня выключана, што словы Пуціна – сапраўды аднаўленьне саюзнага праекту, так бы мовіць, з пазыцыі сілы. Крызыс паказаў межы магчымасьцяў Беларусі супрацьстаяць ціску, а таксама вельмі няпэўныя пэрспэктывы заходняй падтрымкі Беларусі. І з гэтага гледзішча сапраўды ня мае значэньня, што там гавораць пра пераход на расейскі рубель Пракаповіч ці Лукашэнка, а словы “беларускія калегі ў стане зразумець надзейнасьць расейскай эканомікі” трэба чытаць наадварот, што беларускія калегі павінны зразумець слабасьць уласнай эканомікі, якая ня вытрымае новага ціску, калі Менск не пагодзіцца на саюзныя прапановы Масквы.
Сцэнар 3: Саюзная пастка ды рынкавы наступ
Нарэшце, існуе і трэцяе тлумачэньне: мэта Масквы насамрэч – рынкавыя адносіны з Беларусьсю. А размовы пра саюз – пастка для Лукашэнкі, прапанова, якая робіцца для таго, каб атрымаць на яе адмову. Гэтую схему Пуцін ужо разыгрываў ў 2002 годзе, падчас знакамітых “мух і катлет”. На карысьць такой інтэрпрэтацыі сьведчаць тлумачэньні Пуціна, што Менск сам ня ведае, якога саюзу ён хоча: прапануюць у Расею – ня хоча, як у СССР – таксама ня хоча, на ўзор Эўразьвязу – таксама не даспадобы. Канчатковае разбурэньне вобразу Лукашэнкі-інтэгратара – абгрунтаваньне больш жорсткіх наступных эканамічных крокаў Расеі.
Вось што казаў сёньня Уладзімер Пуцін пра беларуска-расейскія дачыненьні:
У.Пуцін: “Мы не жадалі шкодзіць дзейнаму прэзыдэнту Беларусі”(аўдыё)